Паводле крыніц тэлеканала «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманні ў Брэсце і Маларыце. Вядома пра затрыманне як мінімум 40 чалавек, шмат хто з іх атрымаў 15 сутак арышту.
Крыніцы «Белсата» паведамляюць, што брэсцкі ізалятар часовага ўтрымання перапоўнены. Шмат людзей аказаліся ў ізалятары за падпіску на так званыя экстрэмісцкія СМІ і за каментары.
Акрамя таго, у ІЧУ шмат тых, хто вярнуўся з-за мяжы, а таксама кіроўцаў-дальнабойнікаў. У чым абвінавачваюць апошніх — невядома.
Сярод затрыманых можа быць юрыст Уладзімір Малей, з якім знікла сувязь.
Праваабаронцы пра масавыя затрыманні 7 сакавіка пакуль нічога не паведамлялі.
Каментары