«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева
Паводле заявы ФСБ, у Карэліі быў «прадухілены тэракт». «Грамадзянін Беларусі з нацыяналістычнага «палка імя Кастуся Каліноўскага» планаваў падарваць адміністрацыйны будынак у Аланцы», перадае РИА Новости заяву прэс-службы ведамства.
Мужчына, па інфармацыі расійскіх сілавікоў, пры затрыманні адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў і быў забіты.
«Сярод прадстаўнікоў органаў бяспекі і грамадзянскага насельніцтва пацярпелых няма», — паведамляе ФСБ.
У забітага Мікалаева нібыта была канфіскаваная бомба, «вырабленая на аснове выбуховага рэчыва брытанскай вытворчасці і амерыканскага дэтанатара, а таксама пісталет і патроны».
Таксама ФСБ апублікавала відэа «нейтралізацыі» Мікалая Аляксеева. Падзеі адбываюцца ў нейкім напаўразваленым складзе.
Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, напярэдадні Аляксеева высачылі каля суседняй вёскі, дзе ён хаваў выбухоўку. А калі яго прыйшлі арыштоўваць, аказаў супраціў і быў забіты.
Паводле расійскага канала SHOT, у Беларусі ў верасні 2022 года Аляксееў быў абвешчаны ў вышук — у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 КК за абразу Лукашэнкі. З сакавіка мужчына знаходзіўся ў Расіі.
Расійскія прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксееў нібыта атрымаў заданне (ці то ад СБУ, ці то ад УСУ — даюць розныя варянты) закласці выбухоўку ў будынку адміністрацыі Аланецкага раёна.
Сёння стала вядома, што 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія ФСБ забіла 49-гадовага Мікалая Аляксеева.
Аляксееў — актывіст з Беларусі, удзельнік пратэстаў 2020 года.
Каментары
Навошта каліноўцам дыверсія ў адміністрацыі нікому не вядомага расейскага Муха@@@@@ску, калі існуюць нашмат больш значныя цэлі ваеннага прызначэння?