Вярхоўны суд ЗША адмяніў рашэнне суда штата Каларада аб забароне былому прэзідэнту Дональду Трампу балатавацца на пасаду прэзідэнта. Рашэнне будзе дзейнічаць па ўсёй краіне.
Суддзі штата Каларада раней вырашылі, што Трамп не можа быць уключаны ў бюлетэні як службовая асоба, якая брала ўдзел у «мяцяжы або паўстанні».
Адвакат Трампа сцвярджаў, што беспарадкі ў Капітоліі былі недастаткова сур'ёзнымі, каб кваліфікаваць іх як мяцеж, і што выказванні Трампа перад сваімі прыхільнікамі ў Вашынгтоне ў той дзень былі абароненыя яго правам на свабоду слова.
Адвакат таксама сцвярджаў, што суды не маюць права патрабаваць выключэння Трампа з выбарчага бюлетэня.
Каментары