Свет1010

Трамп выйграў кокусы ў трох штатах

Дональд Трамп лёгка перамог на рэспубліканскіх кокусах у Мічыгане, а таксама ў штатах Місуры і Айдаха, піша BBC.

 Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Chris Carlson

Кокусы — сход прыхільнікаў і членаў партыі. У адрозненне ад праймерыз, якія праводзяць улады Штатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, кокусы ладзіць партыйны апарат. Ад іх вынікаў залежыць галасаванне за кандыдата ў прэзідэнты на зʼездзе (ён пройдзе летам). 

Ва ўсіх трох штатах Трамп разграміў Нікі Хэйлі, свайго апошняга суперніка на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі, наблізіўшыся да таго, каб стаць кандыдатам. 

Па даных Рэспубліканскай партыі штата, у Мічыгане Трамп апярэдзіў Хэйлі ва ўсіх 13 акругах, якія прымалі ўдзел у кокусах па вылучэнні кандыдатаў. Ён перамог, атрымаўшы амаль 98% падтрымкі (1575 галасоў супраць усяго 36 за Хэйлі). 

У Хэйлі заканчваецца час, каб змяніць ход гонкі за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі. «Супераўторак» 5 сакавіка — самы важны дзень праймерыз, калі будуць галасаваць 15 штатаў. 

Маючы за плячыма перамогі ў Аёве, Нью-Гэмпшыры, Невадзе, Віргінскіх астравах ЗША, Паўднёвай Караліне, а цяпер яшчэ і ў Мічыгане, Місуры і Айдаха, Трамп стаў бясспрэчным лідарам гонкі, а Хэйлі трымаецца дзякуючы падтрымцы з боку спонсараў, зацікаўленых у альтэрнатыве былому прэзідэнту.

Каментары10

  • Свету гамон
    03.03.2024
    Амерыканскі электарат канчаткова з'ехаў з глуздоў, калі стары ашуканец Трамп ёсць найлепшым кандыдатам з усіх магчымых. Першага тэрміна гэтага балабола вам было мала, каб зразумець, кім ён ёсць?
  • урокі дэмакратыі
    03.03.2024
    Minsk , дэмакратыя гэта ўлада большасці народу. А што вы маеце на ўвазе пад дэмакратыяй?
    Ці месца Трампа ў турме вырашыць суд. Кідаць некага ў турму без суда - незаконна.
  • flm
    03.03.2024
    Мінск ,Так, Трамп выйграе за конт папулізма, толькі папулізма левацкага, які амерыканцаў ужо падзадалбаў. Таму многія галасуюць за Трампа, нават тыя, каму ен не асоба падабаецца, проста левацкія дэмакраты ім падабаюцца яшчэ меней.

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае9

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

Старажытныя крэпасці, дзівосныя грузавікі і чайныя бары. Беларусы расказалі, як можна адпачываць у Пакістане1

У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца20

Вучоныя выявілі адзін з магчымых шляхоў запавольвання старэння4

ЗША гатовыя дазволіць Украіне ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі7

Таджыкістан парэкамендаваў сваім грамадзянам пакуль не ездзіць у Беларусь

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →