Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай
На наступны дзень пасля таго, як па ўсёй краіне на экранах паказалі антываенны зварот Святланы Ціханоўскай, лукашысты пахваліліся затрыманнем некалькіх супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104».
«Легіён-104» займаецца аддаленым кіраваннем інтэрактыўных экранаў па ўсёй краіне. Сярод затрыманых намеснік дырэктара і рознага ўзроўню менеджары.
На відэа чацвёра затрыманых нічога не кажуць пра ўчорашнія падзеі, толькі пра ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Нагадаем, што 24 лютага арганізацыя «Белпол» расказала, што на больш чым 2000 экранаў у Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай.
Каментары