Увечары 20 лютага ў лесе каля вёскі Трушчы Віцебскага раёна знайшлі бярлог з двума медзведзянятамі.
Як пішуць «Віцьбічы», на наступны дзень на месца выехалі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ветэрынары і ляснічыя.
Калі камісія прыбыла на месца, то знайшла двух медзведзянятаў (брата і «сястру), якія каля трох сутак знаходзіліся адны.
Свежых слядоў, якія пацвярджалі, што мядзведзіца вярталася да берлогі, не было.
Спецыялісты прынялі рашэнне перадаць жывёл у Віцебскі заапарк. Ім аказалі ўсю неабходную дапамогу.
Каментары