Грамадства1010

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

«Я бы заахвочваў Расію рабіць усё, што яны, чорт вазьмі, жадаюць», — казаў раней 45-ы прэзідэнт ЗША і патэнцыйны 47-ы.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна зрабіў рэзанансную заяву: паводле яго слоў, ён не стаў бы абараняць краіны, якія не адпавядаюць узгодненай мэце НАТА — траціць два працэнты свайго валавога ўнутранага прадукта на абарону. Больш за тое, Трамп заявіў, што ён дазволіў бы Расіі рабіць тое, што яна хоча, піша Bild.

Генеральны сакратар NATP Енс Столтэнберг асудзіў выказванне былога прэзідэнта ЗША.

«Любое меркаванне аб тым, што саюзнікі не будуць абараняцца, падрывае ўсю нашу бяспеку, уключаючы бяспеку Злучаных Штатаў», — сказаў ён.

Паводле заявы Трампа, 20 з 31 краіны НАТА могуць застацца без вайсковай падтрымкі ЗША. Да іх адносяцца невялікія краіны, такія як Чарнагорыя (1,87% ВУП на абарону па стане на 2023 год), Паўночная Македонія (1,87%), Албанія (1,76%), Славенія (1,35%), Бельгія (1,13 працэнта) і Люксембург (0,72 працэнта).

Акрамя таго, ёсць і буйныя дзяржавы, якія ўваходзяць у НАТА, але не дацягваюць да ўказаных выдаткаў на абарону. Гэта Францыя (1,9%), Нідэрланды (1,7%), Італія (1,46%), Канада (1,38%), Турцыя (1,31%) і Іспанія (1,26%).

Германія знаходзіцца ў сярэдзіне гэтай групы і траціць 1,57 працэнта валавога ўнутранага прадукту на абарону. Аднак ва ўрадзе ФРГ гавораць аб тым, што патрэбны паказчык можа быць дасягнуты ўжо сёлета.

Характэрна, што ў працэнтных суадносінах больш за ўсё на ваенную сферу трацяць не Злучаныя Штаты (3,49%), а Польшча (3,9%). Пры гэтым ваенны бюджэт ЗША складае 860 мільярдаў долараў — гэта ў два разы больш, чым укладваюць у абарону ўсе астатнія краіны НАТА разам узятыя.

Каментары10

  • Таки да
    13.02.2024
    Показательно чем дальше страна в Европе от России, тем меньше они тратят на оборону. Чем ближе, тем больше. Это не НАТО, а нейки колхоз. Кто на свадьбу, а кто по дрова. Трамп в общем то прав. Почему США должны платить за этих дармоедов?
  • Дональд
    13.02.2024
    Правільна кажа - Еўропа 70 год жыла на халяву за кошт працоўных Пенсільваніі ды фермераў Аёвы .

    Час плаціць за сваю абарону - з працэнтамі за мінулыя гады
  • мясцовы2
    13.02.2024
    Заявы Трампа і Рэйнметалл паказваюць, што заходняя Еўропа, адзін з найважнейшых эканамічных і тэхналагічных лакаматываў сьвету апошнія 30 год жыве выключна ў геданізме і фальшывых уяўленнях аб навакольным сьвеце, не жадаючы бачыць сапраўдных праблем і пагроз яе існаванню, асабліва тых, якія ўяўляюць кітай і расея. І тое, што Трамп пнуў еўрапейцаў за гэты відавочны недахоп, за іх нерашучасць - я толькі магу паапладзіраваць.

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі2

Эксперт ААН: У Беларусі, хутчэй за ўсё, няма ніякай ядзернай зброі. І не будзе

Краінам ЕС дазволілі абмяжоўваць права на прытулак для мігрантаў3

МЗС Беларусі ўручыў Польшчы ноту з-за інцыдэнту з нібыта спробай вярбоўкі дыпламата1

У Расіі вагнеравец задушыў сяброўку дротам ад зарадкі: яму здалося, што яна яго вярбуе на карысць Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі3

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →