Свет2929

«Я не буду вас абараняць, буду заахвочваць Расію рабіць усё, што ім захочацца». Трамп згадаў старую размову з саюзнікамі па НАТА 

Дональд Трамп на пасадзе прэзідэнта ЗША пагражаў саюзнікам па НАТА, што будзе заахвочваць Расію «рабіць усё, што ёй уздумаецца» з краінамі, якія не выконваюць фінансавыя абавязацельствы перад альянсам. Пра гэта ён распавёў на перадвыбарным мерапрыемстве. У Белым доме назвалі заявы Трампа «шакавальнымі», піша Бі-бі-сі.

Дональд Трамп выступае на мітынгу ва ўніверсітэце ў Конвэі, Паўднёвая Караліна, 10 лютага 2024 года. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

«NATO быў банкрутам, пакуль не з'явіўся я, — сказаў Трамп на мітынгу ў Конвэі, Паўднёвая Караліна. — Я сказаў: «Усе будуць плаціць». Яны сказалі: «Ну, калі мы не заплацім, вы ж усё роўна будзеце нас абараняць?» Я адказаў: «Дакладна не». Яны не маглі паверыць у гэта» (цытата па CNN).

Згодна са Статутам Паўночнаатлантычнага альянсу, хаўруснікі бяруць на сябе абавязанні расходаваць на свае абаронныя патрэбы не менш за 2% ВУП. Аднак у папярэднія гады толькі нешматлікія з іх выконвалі гэтыя абавязацельствы, не лічачы пагрозу для сябе значнай. У бытнасць прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў урады гэтых краін за тое, што яны грэбуюць мерамі па ўмацаванні сваёй абараназдольнасці, цалкам спадзеючыся ў гэтым пытанні на ЗША.

Як распавёў Трамп на мітынгу ў Паўднёвай Караліне, свае заўвагі пра Расію ён зрабіў падчас адной з сустрэч лідараў краін NATO. Паводле яго слоў, лідар «адной вялікай краіны» прадставіў гіпатэтычную сітуацыю, у якой ён не выконвае свае фінансавыя абавязацельствы ў рамках НАТА і падвяргаецца нападу з боку Масквы.

Як распавёў Трамп, гэты лідар пацікавіўся, ці прыйдуць ЗША на дапамогу ягонай краіне пры такім сцэнары, што заахвоціла яго даць яму адказ.

«Я сказаў: вы не заплацілі, вы пратэрмінавалі? — нібыта адказаў Трамп кіраўніку неназванай краіны. — Не, у такім выпадку я не буду вас абараняць, больш за тое, я буду заахвочваць іх рабіць усё, што ім захочацца. Вы павінны плаціць па сваіх рахунках».

У аснове NATO — прынцып калектыўнай абароны, згодна з якім напад на аднаго з чальцоў NATO разглядаецца як напад на ўсіх чальцоў альянсу.

На пасадзе прэзідэнта Трамп неаднаразова заяўляў, што ЗША вымушаныя плаціць занадта вялікую долю ў бюджэт альянсу, папракаючы еўрапейскіх хаўруснікаў у нежаданні прытрымлівацца прынцыпу калектыўнай абароны.

Белы дом назваў выказванні Трампа «шакавальнымі і вар'яцкімі» і нагадаў пра высілкі прэзідэнта Джо Байдэна па ўмацаванні альянсу.

Трамп не ўдакладніў, ці збіраўся ён рэалізаваць сваю пагрозу. Ён у чарговы раз паўтарыў, што застанься ён прэзідэнтам на другі тэрмін, Расія ніколі б не адважылася напасці на Украіну.

«Мы павінны ўладзіць гэтую вайну, і я яе ўладжу», — заявіў Трамп, які разглядаецца як найбольш верагодны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

Каментары Дональда Трампа прагучалі ў той момант, калі Дэмакратычная адміністрацыя ЗША практычна спыніла выдзяляць сродкі на ваенную дапамогу Украіне (памеры ўжо адобраных Кангрэсам пакетаў ваеннай дапамогі няўхільна скарачаліся з лета мінулага года, а з канца снежня яны перасталі прадастаўляцца зусім), а рэспубліканцы ў Кангрэсе ўсё больш скептычна ставяцца да выдзялення дадатковых сродкаў пры адсутнасці зразумелай стратэгіі далейшага адбіцця расійскай агрэсіі.

Раней у суботу Трамп заклікаў спыніць «бескантрольную раздачу» міжнароднай дапамогі, заявіўшы, што ЗША павінны адмовіцца ад цяперашняга фармату дапамогі якім бы там ні было краінам. «Ніякія грошы ў якасці замежнай дапамогі не павінны давацца ніякай краіне, калі гэта не аформлена як пазыка, а не проста раздача», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth у суботу.

Са слоў Трампа, ён занепакоены тым, што Украіне могуць даць грошы, «а потым яна складзе ўгоду з Расіяй».

«Дайце ім грошы, і калі яны змогуць іх вярнуць, яны іх вернуць. Калі яны не змогуць іх вярнуць, яны не абавязаныя іх вяртаць, — сказаў Трамп. — Але калі яны сыдуць да іншай краіны, то атрымаецца, што нас кінуць, як сабаку. Калі гэта адбудзецца з нашай краінай, то вельмі проста — мы патэлефануем і скажам, што хочам атрымаць свае грошы назад, таму што не хочам, каб нашы грошы сыходзілі на іншы бок».

Прыняты Кангрэсам і падпісаны прэзідэнтам Байдэнам у 2022 годзе закон аб лендлізе прадугледжваў перадачу ўзбраенняў і ваеннага рыштунку Украіне ў неабмежаваных аб'ёмах у форме пазыкі, без перадачы права ўласнасці. Аднак гэты закон так і не пачаў дзейнічаць, а ў верасні 2023 года страціў сілу і больш не падаўжаўся.

Па стане на канец 2022 года НАТА паведамляла, што абавязацельствы па выдзяленні не менш за 2% ВУП на абарону выконваюць сем з 31 краіны-члена альянсу — у 2014 годзе такіх краін было толькі тры. Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе падштурхнула некаторыя краіны-чальцы NATO да дадатковых вайсковых выдаткаў.

Каментары29

  • гердзень
    11.02.2024
    "шакальнымі", выконвай свае абавязкі і ўсё будзе добра
  • Вось чаму
    11.02.2024
    Уся вата за трампа
  • Усё правільна рабіў
    11.02.2024
    Пад канец ягонага тэрміна выдаткі еўрапейцаў на сваю абарону ўзраслі. Усё яшчэ не да належных 2-х адсоткаў ад ВНП, але ж. 

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць27

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў18

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць1

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць27

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →