Усяго патроху1414

«Трэнер можа спытаць: «Чо, схуднела? Нешта цыцкі меншыя сталі». Расійская спартсменка — аб фігурным катанні

Двухразовая чэмпіёнка свету Яўгенія Мядзведзева распавяла пра асаблівасці фігурнага катання, дзе «вельмі моцна сэксуалізуюць» жанчын, і пра тое, што маладыя дзяўчаты перакананыя, што такія адносіны да іх — нармальныя.

Яўгенія Мядзведзева на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, 2018 год. Фота: AP Photo / Petr David Josek

«Проста сам факт таго, што я фігурыстка і я ўсё жыццё… Блін, я чэмпіянаты свету, чэмпіянаты Еўропы выігрываю ў майтках. У нас празрыстая спадніца, у нас элементы, што мы ўстаём дупай дагары ў майтках. У прынцыпе, я пражыла ўсё жыццё ў той сферы, дзе нас вельмі моцна сэксуалізуюць», — сказала Мядзведзева ў эпізодзе свайго ютуб-шоў «БеС каментароў», пераказвае «Медуза».

 Яна таксама распавяла пра харасмент у фігурным катанні: «Нават недамужчыны-трэнеры могуць сказаць: «Чо, схуднела? Нешта цыцкі меншыя сталі» <… > Гэта значыць, я вырасла ў той сферы, дзе гэта нават ад мужчыны часам чуць нармальна, накшталт: «А чо цыцкі такія маленькія? Кампаненты маленькія будуць, трэба, каб вось сэксуальная форма была». І мы такія: «Так-так, пайду пуш-ап надзену».

Пры гэтым фігурыстка адзначыла, што ў прафесійным спорце аказваюцца непаўналетнія, якія і сутыкаюцца з падобнымі каментарамі і стаўленнем з боку трэнераў. 

«Табе 15 гадоў, і табе — норм, ніхто цябе не абразіў. Але потым, мне вось цяпер 24, і я разумею, што «дзядзька, ну так, цыцкі маленькія ў 15 гадоў, ну прабачце, блін», — дадала Мядзведзева.

 Мядзведзева — двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды 2018 года (адзіночнае катанне і камандныя спаборніцтвы), двухразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і Расеі. Яна не выступала на афіцыйных спаборніцтвах з сезона 2019/2020, але рэгулярна катаецца ў лядовых шоу. У верасні 2023 года фігурыстка запусціла сваё шоу на ютубе.

Каментары14

  • ice ice baby
    31.01.2024
    Лол, она говорит о том,что малолетним фигуристкам на протяжении их карьеры приходится выслушивать о себе хамские комментарии взрослых мужчин. 
  • Фігурыст
    31.01.2024
    Такі трэнер і тр..ць можа
  • Пе
    31.01.2024
    ice ice baby, чаму хамскія? Увесь сьвет трымаецца на сэксе, а жанчыны створаны для мужчын, яны заўжды будуць абмяркоўваць жанчын, камэнтаваць іхны выгляд, праяўляць эмоцыі, жадаць. Давайце, забараніце гэта, цывілізацыя спыніць існаваньне, зоры згаснуць, усясьвет спыніцца й пакрыецца пылым і павуціньнем.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА8

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА8

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →