Эканоміка11

Чым пагражае жорсткае рэгуляванне цэн? Тлумачыць эканаміст

Днямі пытанні пра наступствы 713-й пастановы, якая абмяжоўвае рост цэн, паставілі ў тупік міністра гандлю і антыманапольнага рэгулявання Аляксея Багданава. Ён запэўніў, што «не адбылося нічога страшнага», а на бязрадасную статыстыку адказаў: «Ну і што?» Эксперт тлумачыць логіку эканамічную і логіку чыноўніцкую.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

«Кантраляваць цэны можна бясконца»

Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі кажа, што 713-я пастанова мае як пазітыўныя, так і негатыўныя аспекты, але апошнія пераважаюць.

«Са станоўчых эфектаў — гэта азначае больш высокі рэальны ВУП, больш высокі рост рэальных даходаў. Але гэтыя пазітыўныя наступсты рызыкоўныя, яны могуць абярнуцца цяжкімі наступствамі», — папярэджвае эксперт.

Небяспечным Львоўскі называе сам факт умяшальніцтва ў эканоміку. Па яго словах, чым больш у яе ўмешваешся, тым большыя будуць рызыкі.

Эксперт лічыць, што працяглае рэгуляванне цэн можа прывесці да таго, што бізнэс паволі пачне банкрутаваць.

«Кантраляваць цэны можна бясконца, але тады пачне ўзнікаць дэфіцыт тавараў. Яскравым прыкладам такой краіны быў СССР. Там цэны кантралявалі, і адпаведна калі выдаткі павышаліся, то вытворцы не маглі пераносіць іх на пакупнікоў».

«На ўсялякі выпадак будуць трымаць цэны на больш высокім узроўні»

Эксперт тлумачыць, што ў выпадках, калі выдаткі растуць, а падняць цану нельга, вытворца вымушаны спярша працаваць з паніжанай маржынальнасцю. Пасля можа пачаць выходзіць у нуль, а пазней сысці ў мінус і як вынік згалець. Але гэта не адзіная небяспека.

«Калі ў нейкі момант дзяржава адмовіцца ад рэгулявання цэн або вырашыць моцна паслабіць механізм, мы апынемся ў краіне, дзе інфляцыя будзе перманентна вышэйшай. У такім выпадку бізнэс будзе на ўсялякі выпадак падымаць цэны на будучыню, бо яны будуць баяцца, што ў нейкі момант зноў можа з’явіцца ідэя абмяжоўваць нацэнкі», — мяркуе эканаміст.

Падзенне чыстага прыбытку на 8,1% пры росце выручкі на 11,9% з’яўляецца адным з наступстваў штучнага рэгулявання цэн. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Інфляцыя не нейкая выдумка, а рэальная рэч з нашага свету і ад таго, што яе забаранілі, яна нікуды не дзенецца. Выдаткі растуць, сыравіна даражэе, трэба падвышаць заробкі, а пры гэтым павысіць цану нельга, Таму прыбытак зніжаецца, калі вытворца будзе так працаваць, то ў нейкі момант прыбытак можа апусціцца ніжэй за нуль», — тлумачыць Львоўскі.

Звужаецца асартымент тавараў

Таксама штучнае рэгуляванне цэнаў негатыўна адбіваецца на асартыменце тавараў. 

«Пастанова не адзіны чыннік, які на гэта ўплывае, але адзін з іх. Вытворцу або прадаўцу часам прасцей адмовіцца ад вытворчасці або рэалізацыі некаторых тавараў, калі праз абмежаваную нацэнку займацца гэтым не будзе сэнсу». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Эксперт адзначае, што ў штучным рэгуляванні цэн заўжды назіраюцца перакосы. Адбываецца гэта не праз тое, што нейкія чыноўнікі кепска працуюць, а праз тое, што ў прынцыпе добра рэгуляваць цэны штучным чынам немагчыма.

«На рынку прадаецца вельмі шмат розных тавараў і найменняў, таму кантраляваць усё надзвычай складана. Праз гэта міністра часцяком заганяюць у кут рознымі пытаннямі. 

З прыкладаў, у нейкі момант рытэйлеры пачалі выстаўляць у продаж менш тавараў беларускай вытворчасці, паколькі максімальная надбаўка на імпартныя была большай. У такім выпадку ім стала выгадней прадаваць імпартныя аналагі, потым гэта змянілі».

Леў Львоўскі адзначае, што падобныя хібы ўзнікаюца пастаянна, бо цэны на тавары і паслугі ў першую чаргу мусіць рэгуляваць рынак, а не пастановы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Міністр разлічвае, што пакараюць не моцна»

Яшчэ адным небяспечным чыннікам працы ў падобных умовах, можна назваць з'яўлення схематозаў, якія дапамогуць бізнэсу атрымліваць прыбытак на пажаданым узроўні. Але ў беларускім кантэксце падобныя схематозы не вельмі папулярныя, бо заканадаўства прадугледжвае даволі жорсткую, у тым ліку крымінальную адказнасць за абыход абмежаванняў. 

«Праз небяспеку сесці ў турму беларускія прадпрымальнікі хутчэй прымуць рашэнне адмовіцца ад продажу тых ці іншых тавараў, чым прыдумляць нейкія схемы. А паколькі сістэма цэнаўтварэння даволі складаная, то часам здараецца так, што, не разабраўшыся ў дэталях, прадпрымальнікі часам не робяць і тое, што насамрэч можна», — лічыць эксперт.

На думку Льва Львоўскага, у міністра гандлю няма выразнага плану, як будзе развівацца сітуацыя.

«Ён разлічвае, што будзе рабіць тое, што кажа Лукашэнка, і нават калі ўсё пойдзе дрэнна, то пакараюць не моцна, а калі пашанцуе, то да наступлення наступстваў ён паспее перайсці на іншую пасаду».

Чытайце таксама: 

У Беларусі закрываюць частку крамаў «Алмі»

Міністр эканомікі расказаў, як замежныя кампаніі спрабуюць сілай утрымаць у краіне

«Як выжыць цяпер пчаляру? На іншую працу ісці». Пчаляр з Магілёўшчыны расказаў, чаму раней любімая справа цяпер не дае прыбытку

Каментары1

  • даведка
    24.01.2024
    «Слодыч» раньше практически всё своё печенье производил с двумя разными составами, но после начала регулирования цен и объявления года качества стал производить одно и то же печенье с тремя составами (один идеальный, остальные два — суррогатные), но на одной общей упаковке для всех них красуется гордая аббревиатура «ГОСТ».

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →