Грамадства77

У Эстоніі пытанне аб пазбаўленні беларусаў і расіян выбарчых правоў зайшло ў тупік

Супраць абмежавання правоў выступаюць сацыял-дэмакраты.

Палітычныя дыскусіі пра тое, ці варта пазбавіць людзей з расійскім і беларускім грамадзянствам права голасу на муніцыпальных выбарах у Эстоніі, зайшлі ў тупік. Па словах міністра юстыцыі Кале Лаанета, на працягу апошняга месяца кааліцыя гэтага пытання не ўздымала, піша ERR.

У сярэдзіне жніўня пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі Кале Лаанэта была завершана праца над эскізам законапраекта, які абмяжоўвае права грамадзян Расіі і Беларусі на ўдзел у мясцовых выбарах. Тады міністр ад Партыі рэформаў таксама павінен быў прадставіць яго сваім партнёрам па кааліцыі.

Лаанет паведаміў, што кааліцыя дагэтуль не прасунулася ў гэтым пытанні, бо сацыял-дэмакраты выступаюць супраць абмежавання выбарчых правоў.

Лаанет таксама адзначыў, што гэтыя альтэрнатывы пазбаўленню выбарчых правоў можна будзе абмяркоўваць толькі пасля таго, як кааліцыя адназначна вырашыць, што пазбаўленне выбарчых правоў здымаецца з парадку дня. Нягледзячы на патавую сітуацыю, такога рашэння, па словах міністра юстыцыі, на дадзены момант няма.

Станам на май мінулага года, у Эстоніі пражывалі 69 000 расійскіх і беларускіх грамадзян, якіх бы закранула пазбаўленне выбарчага права на муніцыпальных выбарах.

Каментары7

  • Рі
    03.01.2024
    Навошта рабсіянам і іх малодшым браццям са знакам качэства выбарчыя правы ў Эстоніі, калі яны імі не карысталіся ў сваіх краінах на працягу 30 гадоў?
  • Здаровы сэнс
    03.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • CV
    03.01.2024
    Тупік, яны не ведаюць, што такое дэмакратыя і ў чым яе каштоўнасць, ім яна проста звалілася ў рукі, яны, цяперашнія эстонцы, за яе не змагаліся і не гінулі. І з паважным выглядам яшчэ спрабуюць вучыць беларусаў як жыць і не падтрымліваць дыктатара - "проста не галасуйце за яго". Смешна ў роце.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі6

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →