Грамадства4343

Дарадца прэзідэнта Літвы выказаў засцярогу, што беларусы-мігранты могуць сфарміраваць пятую калону

«З месяца ў месяц у Літву з Беларусі прыбываюць тысячы і тысячы новых жыхароў», — выказвае апасенне Фрэдэрыкас Янсонас.

Шэсце ў Вільні 9 жніўня 2023 года, прысвечанае трэцім угодкам прэзідэнцкіх выбараў. Фота: «Новы час»

Масавы прыток у Літву грамадзян суседняй Беларусі пагражае з'яўленнем пятай калоны. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Фрэдэрык Янсонас.

«З месяца ў месяц у Літву з Беларусі прыбываюць тысячы і тысячы новых жыхароў. Патэнцыйна мы ствараем для сябе сур'ёзную праблему, фарміруецца патэнцыйная пятая калона», — сказаў ён.

Па словах дарадцы, пра існаванне такой пагрозы рэгулярна паведамляе Дэпартамент дзяржбяспекі.

«На працягу года ў Літву з Беларусі прыбываюць ад 17 тыс. да 20 тыс. асоб, перакананняў якіх мы проста не ведаем», — сцвярджаў прадстаўнік офіса прэзідэнта

Сярод грамадзян Беларусі, якія прымаюцца Літвой, пераважаюць дзве катэгорыі: прадстаўнікі беларускай незалежнай грамадскасці і гастарбайтэры, якія запрашаюцца літоўскімі працадаўцамі ў рамках адведзеных квот.

Каментары43

  • Вы не понимаете, это другое
    02.01.2024
    ...тады як наконт дзетак падсанкцыйнага Абрамовіча, якія атрымалі літоўскае грамадзянства як «рэпатрыянты» (у тое, што яны рэпатрыянты, можа паверыць толькі скорбны розумам чалавек), Фрэдэрыкас Янсонас ніякіх перасьцярог ня выказаў.
  • s-katinas
    02.01.2024
    знает кошка, чье мясо съела
  • Зянон
    02.01.2024
    Чатыры калоны - са мной, а пятая - у Вільні.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі9

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ9

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі9

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →