Грамадства3333

«Вы ж ім скажыце, што я не прарасійскі стаўленік». Былая адвакатка Бабарыкі згадвае іх сустрэчы

Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла ў тым ліку Віктара Бабарыку, у выпуску канала «Жыццё-маліна» згадала апошні візіт да яго. А таксама адказала, ці разумеў Бабарыка, чым пагражае яму ўдзел у выбарах.

Ці разумеў Бабарыка, на што ідзе

Наталля Мацкевіч згадвае, што пазнаёмілася з Віктарам Бабарыкам у чэрвені 2020 года незадоўга да яго затрымання. «Мы прыйшлі ў штаб. Гэта было так урачыста. У перамоўным пакоі была ўся каманда. Яны разглядалі мяне як адваката па правах чалавека. Я прачытала невялікую лекцыю, што такое правы чалавека і чаго ад мяне можна чакаць».

Па словах адвакаткі, ужо на той сустрэчы яна патлумачыла Бабарыку, што ягоныя правы парушаюцца: «Вы ўжо публічна названыя махляром. Ваша прэзумпцыя невінаватасці ўжо парушаецца. Калі далей так справа пойдзе, будзе яшчэ горш. Таму важна гэтую лінію праводзіць. Потым гэта будуць бачыць людзі. Яны не будуць унікаць у нейкія эканамічныя абставіны справы, а будуць глядзець на тое, што з вамі робяць».

Наталля Мацкевіч Наталья Мацкевич Natalia Matskevich
Наталля Мацкевіч. Скрын відэа malina_by / YouTube

Па словах Наталлі, пад час той сустрэчы Бабарыка спытаўся ў яе, як праваабаронцы прызнаюць чалавека палітзняволеным, ці не будуць яны думаць, што ён — прарасійскі стаўленік. «Вы ж ім скажыце (ён думаў, што ў мяне прамая сувязь з праваабаронцамі), што не, што я беларус», — згадвае словы Бабарыкі адвакатка.

Наталля Мацкевіч мяркуе, што сам Віктар Бабарыка дапускаў верагоднасць таго, што яго пасадзяць. Але не думаў, што гэта будзе так надоўга і жорстка.

«Мы (асабліва адвакаты па крымінальных справах) такую магчымасць дапускалі. Мы адразу тлумачылі, як паводзіць сябе на допытах, што браць з сабою ў СІЗА. Але не ўсім у штабе гэта падабалася. Некаторыя казалі: «Навошта вы пужаеце? У нас тут пазітыў. Мы толькі да перамогі. Мы пра дрэннае не думаем». Мы прамаўчалі і не сталі гаварыць, што калі тут будзе АМАП, вы нас вельмі захочаце ўбачыць».

Мацкевіч згадвае, што яна і іншыя адвакаты тлумачылі членам штаба, што было раней падчас выбарчых кампаній і што адбывалася з кандыдатамі на выбарах.

«Калі мы сустракаліся гэты адзіны раз з Віктарам Дзмітрыевічам, калі ён быў на свабодзе, я яму сказала: «Мне здаецца, што не цяпер вас затрымаюць». Бо ў папярэднія выбары кандыдатаў затрымлівалі пасля выбараў. Але я памылілася. Наступны раз я яго бачыла ў кабінеце КДБ», — распавяла адвакатка.

Пра апошнюю сустрэчу з Віктарам Бабарыкам

Наталля Мацкевіч згадвае, што апошні раз сустракалася з Віктарам Бабарыкам у канцы верасня 2021 года, калі ён знаходзіўся ў Наваполацкай калоніі:

«Пасля таго, як ён пачаў працаваць, нам сказалі, што мы маем права прыязджаць пасля працы, пасля вячэры. Прыкладна ў 18.30 можна было туды зайсці. Нам казалі: «Мы вас не абмяжоўваем, але ў 19.30 — вячэрняя паверка». Потым можна было яшчэ зайсці на паўгадзіны, але мы гэта не практыкавалі, бо чалавеку неабходны нейкі вольны час».

Наталля згадвае, што на апошняй сустрэчы яны абмяркоўвалі пытанне ўмоваў працы, а канкрэтна тэмпературу ў пякарні, як можна на гэта паўплываць, магчымасць пасылкі кніг.

Па словах адвакаткі, ёй падавалася, што Віктар Бабарыка зусім не змяніўся адносна сваіх унутраных установак і перакананняў, а таксама паводзін: «З пазітывам, недзе мы з ім пажартавалі. Хіба што тады я сказала: «Віктар Дзмітрыевіч, вы пахудзелі. Вам гэта добра». Ён адказаў: «Дзякуй, я сам сабе і з той вагою падабаўся. Не тая абстаноўка, каб радавацца, што я пахудзеў», —

згадвае адвакатка і адзначае, што тады яшчэ ўсё было «ніштавата».

@nashaniva Жахлівыя навіны пра Віктара Бабарыку ў турме #новополоцк #беларусь #срочныеновости #навіныбеларусі #навіны #нашаніва #новостибеларуси #белорусы #бабарико #викторбабарико ♬ snowfall - Øneheart & reidenshi

Чытайце яшчэ:

«Былі траўмы на галаве». Сталі вядомы падрабязнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі напрыканцы красавіка

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

Каманда Віктара Бабарыкі прапануе зняць пра яго фільм

Каментары33

  • Ці разумеў Бабарыка, на што ідзе
    23.12.2023
    шмат газпрамаўскіх менеджараў апасля таго случайна вышла ў мацкве ні ў то акно...
    а эты калабок хоць жывы)
  • я вам не ева )
    23.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • за язык ніхто не цягнуў, ўсе чулі,
    23.12.2023
    Ну і не беларускі,
    "а почему не миллион" таксама ўсе (?)) чулі )
    і таксама ніхто за язык не цягнуў

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →