У Мінску ў пятніцу адкрыецца яшчэ адзін дыскаўнтар. Прычым у тавараў будзе па дзве цаны
У ГЦ «Сеніца», які адкрыўся некалькі месяцаў таму, 22 снежня запрацуе дыскаўнтэр «Unistore опт&розніца». Што гэта будзе за крама, расказвае realt.by.
«Unistore опт&розніца» стане якарным арандатарам ў «Сеніцы». Гэта першая буйная крама ў ГЦ. У гандлёвай зале будзе каля 6 тысяч тавараў па адной з самых нізкіх цэн у краіне», — абяцаюць у кампаніі. Большасць тавараў будзе мець дзве цаны: рознічную і аптовую (звычайна ад 2-3 штук).
Адкрыццё крамы запланавана ў пятніцу а 12.00.
«Unistore опт&розніца» належыць кампаніі «Юністор груп». Таксама кампанія займаецца сеткай крам «7 пятніц» і крамаў «некалючых цэн» «Вожык», якія летам адкрыліся ў Гродне, а восенню ў Мінску.
Каментары