Cетка «Вожык», якая не так даўно з'явілася ў Беларусі, прыйшла і ў Мінск. Яе першая крама ў сталіцы запрацавала на вуліцы Адоеўскага, 115а.
«Вожык» — новая гандлёвая сетка фармату «каля дома». Яе запусціла кампанія «Юністар Груп», якая валодае крамамі «Сем пятніц» і дробнааптовымі дыскаўнтарамі «Unistore Опт&розніца».
Першы «Вожык» адкрыўся ў Гродне, пасля чаго сетка прыйшла ў Віцебск і Магілёў. Цяпер яна дайшла і да сталіцы.
Новая крама размясцілася ў жылым комплексе «Самацветы». Побач знаходзіцца дыспетчарская станцыя «Адоеўскага», а праз прыпынак — метро «Спартыўная».
Каментары
Евроопт, Санта, Рубль - лукашэнкаўскія, так