Кіно33

«Апошнія з нас», «Укрыццё» і «Перапоўнены пакой». Найлепшыя серыялы 2023 года

Што з сёлетніх серыялаў не сорамна пераглядзець і праз шмат гадоў? Расказваем, чым можна парадаваць сябе на доўгія выхадныя: нават калі вы сачылі за ўсімі навінкамі, паспрабуем вас здзівіць.

Кадры з трэйлераў серыялаў «Працэсы», «Апошнія з нас», «One piece. Вялікі куш»

Апошнія з нас (The Last of Us)

Серыял, які нельга не згадаць у 2023-м. Ён адметны ўсім: выдатнай пастаноўкай, таленавітымі акцёрамі, добрай першаасновай і сцэнаром, ды і проста гісторыяй, што чапляе, як шчупальца грыба-кардыцэпса, што загнаў чалавецтва ў апакаліпсіс. Шмат у чым гісторыя пра тое, як сяброўства мяняе людзей і дае апору нават у свеце зомбі. Сярод стваральнікаў «Апошніх з нас» — Крэйг Мэйзін («Чарнобыль») і Ніл Дракман, якія ўмеюць рабіць добрае шоу.

Рэйтынг IMDb: 8,8/10

Падзенне дома Ашэраў (The Fall of the House of Usher)

Гатычны міні-серыял паводле Эдгара Алана По правёў чатыры тыдні ў топ-10 праектаў Netflix і два тыдні на вяршыні рэйтынгу рэсурса IMDb. У «Падзенні дома Ашэраў» вы атрымаеце гісторыю пра двух бязлітасных сваякоў, якія будуюць сямейную дынастыю, але пасля загадкавых смерцяў яе будучыня трапляе пад рызыку. Змрочна-жахлівы дух твораў По ў серыяле пераданы выдатна.

Рэйтынг IMDb: 8/10

One Piece. Вялікі куш (One Piece)

Малады капітан піратаў накіроўваецца ў марскі свет, дзе яго чакае міфічны скарб і мора прыгодаў, а таксама магчымасць стаць каралём піратаў. Усё гэта адбываецца на альтэрнатыўнай Зямлі, дзе ў самым разгары залатое стагоддзе піратаў. One Piece — гэта адаптацыя аднайменнага комікса-мангі, самага прадаванага выдання свайго жанру ў свеце. 

Рэйтынг IMDb: 8,4/10

Альфонс (Alphonse)

Змяніце англамоўныя серыялы на гісторыю месье Бісэна з пабітай парыжскай кватэркі. Ён жанаты дваццаць гадоў, з жонкай адносіны благія, няма ні добрай працы, ні вялікага заробку, але раптам мужчыне прапаноўваюць новае рамяство — праўда, не ў кожнага атрымаецца стаць альфонсам. Бліскучы Жан Дзюжардэн з аскараноснага «Артыста» (2011) зноў у справе і зноў чароўны.

Рэйтынг IMDb: 6,9/10

Працэсы

Як не згадаць гэтую навінку ад «Белсата»? Пра чатырохсерыйную анталогію яе стваральнікі расказвалі даўно, але паказалі «Працэсы» масаваму гледачу толькі ў снежні. Гульнявое кіно — нетанная гісторыя, таму беларусы робяць яго вельмі рэдка. Але ў аўтараў «Працэсаў» атрымалася.

Рэйтынг IMDb: 9/10

Урокі хіміі (Lessons in Chemistry)

Еўрапейцам палюбілася гэтая казка для дарослых. Элізабет Цот — лабарантка, якая ладзіць даследаванні па хіміі і мае патэнцыял вялікай кар’еры, нягледзячы на антыжаночыя забабоны ў навуцы 1950-х. Але праз збег абставінаў жанчына застаецца адна з малым дзіцём і вымушаная змяніць лабараторыю на тэлестудыю, дзе яна зарабляе грошы вядзеннем кулінарнай перадачы. Праўда, яе перадача дае жанчынам нашмат больш, чым проста рэцэпт лазаньі.

Рэйтынг IMDb: 8,3/10

Задача трох целаў (San ti)

Наўрад ці вы чулі пра пісьменніка Лю Цысіня, а між тым гэта твар кітайскай фантастыкі. Яго «Задача трох целаў» мела вялікі поспех і ў Кітаі, і на Захадзе, а серыял па гэтай кнізе атрымаўся такі добры, што Netflix думае зняць яго амерыканскую версію. Сюжэт пабудаваны на кейсе пра дзіўныя самазабойствы ў навуковай супольнасці, якія звязаныя з папулярнай відэагульнёй і лёсам свету.

Рэйтынг IMDb: 7,6/10

Перапоўнены пакой (The Crowded Room)

Тут таксама ёсць забойствы, а яшчэ — Аманда Сейфрыд і Том Холанд, якіх вы можаце памятаць адпаведна па «Мама міа!» і «Чалавеку-павуку». Герою Холанда пагражае шмат гадоў за кратамі, і выратаваць яго можа толькі псіхолаг, якую грае Сейфрыд. Спачатку серыял можа падацца крыху зацягнутым, але ў гэтай стужцы ўсё не тое, чым падаецца. І не чытайце спойлеры!

Рэйтынг IMDb: 7,6/10

Укрыццё (Silo)

Што калі б вашым домам быў вялізны бункер у паўтары сотні паверхаў, а навокал — смерць? Гераіня Рэбекі Фергюсан, як і сотні іншых людзей, жыве ў ім з нараджэння, пакуль не дазнаецца, што не ўсё ў карціне свету навокал сыходзіцца. Яна робіць сваё расследаванне ў атмасферы страху і кантролю, знаёмай беларусам, і яно прыводзіць жанчыну ў адзіную магчымую кропку.

Рэйтынг IMDb: 8,1/10

Тэрапія (Shrinking)

Разам з іншымі серыяламі прапануем вам камедыю, але не простую, з Харысанам Фордам у адной з роляў. Вы пазнаёміцеся з сумным псіхатэрапеўтам, які вырашае ігнараваць працоўную этыку і правілы, а замест гэтага шчыра казаць кліентам, што ён думае. Гэты крок, які можа падацца сумнеўным, насамрэч мяняе жыцці людзей, ды і яго самога.

Рэйтынг IMDb: 8/10

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Слово писюна
    22.12.2023
    А чаму «Слова пацана. Кровь на асфальте» няма ў спісе???
  • Ігар
    23.12.2023
    [дзякуй, выправім -- вэд-рэдактар]
  • Влад
    23.12.2023
    Ну откуда у " Last of us"такой рейтинг? Это же бездарнейший сериал куда попытались ещё и Горбатую Гору впихнуть если кто понимает о чём я. Когда в третей серии два бородатых мужика целовались я чуть не блеванул.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →