Музыка66

Як цяпер жыве баяніст Віталь Варанко, які ў 2020 годзе называў Лукашэнку супергероем?

«Я проста гляджу на гэту сітуацыю і бачу: наогул ніхто не падтрымлівае нашага прэзідэнта», — тлумачыў у 2020-м баяніст Віталь Варанко, чаму запісаў кліп у падтрымку Лукашэнкі. Як склалася жыццё артыста пасля? 

Фота са старонкі Віталя Варанко ў інстаграме

Ледзь не заблытаўся ў «бацьках»

Раней Варанко то смяшыў журы і гледачоў папулярнага брытанскага шоу талентаў Britain's Got Talent, то «шукаў сапраўднае каханне» на расійскім шоу «Дом-2».

А ў 2020 годзе зняў кліп у падтрымку Лукашэнкі.

«Батька, родный наш Батька. Бульба с тобою, с народной любовью. Аплодирую стоя супергерою», — бадзёра спяваў тады Віталь і скакаў па полі. Але рэакцыя на песню аказалася зусім не такой, на якую разлічваў спявак. За тры гадзіны пасля прэм’еры ў кліпа было 1300 дызлайкаў і ўсяго 52 лайкі. А сярод 1682 каментарыяў вельмі цяжка было знайсці пазітыўныя. Затое гледачы напісалі шмат сваіх варыянтаў песні пра ўчынак Варанко.

Віталю нават прыйшлося неяк апраўдвацца ў інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе». Ён сказаў, быццам радок «Аплодирую стоя супергерою» прысвяціў свайму бацьку, які змагаўся з анкалогіяй. Але ж і Лукашэнку падзякаваў — за «мірнае неба» і тое, што няма вайны.

— Я магу спакойна пакінуць адкрытай машыну на вуліцы, магу спакойна гуляць ноччу па вуліцы. Мне не страшна, — казаў тады Віталь. — А мне ёсць з чым параўнаць: я жыў у Аўстраліі, Амерыцы і Вялікабрытаніі. Памятаю, як пражываў на 8-й Авеню ў Нью-Ёрку, а на 10-й у гэты момант кагосьці забілі. І мне насамрэч стала страшна.

У Аўстраліі Варанко пужалі ядавітыя скарпіёны, якія могуць укусіць. У Беларусі такіх няма, таму радзіму Віталь назваў краінай для жыцця.

У 2020 годзе Віталь таксама выступаў на праўладным канцэрце ў Кіеўскім скверы, падчас якога хлопцы за дыджэйскім пультам знянацку ўключылі «Перамен» Цоя.

Фота са старонкі Віталя Варанко ў інстаграме

Пасля гэтага выпадку Варанко ніякіх гучных заяў не рабіў. У верасні 2020 года напісаў у сваім інстаграме: «Калі бываеш у іншых гарадах і краінах, разумееш, што ў цэлым Беларусь — гэта цудоўнае месца для стварэння матэрыялу сусветнага маштабу і толькі лянівыя людзі не скарыстаюцца тымі рэсурсамі, якія ў нас ёсць у краіне — гэта студыі гуказапісу, фотастудыі, арэнда любога абсталявання па даступнай цане і, вядома ж, таленавітыя людзі, якімі захапляешся з кожным днём усё больш і больш. А фота зроблена ў Маскве».

З’ехаў з «краіны для жыцця»

У канцы снежня 2020 года Віталь паведаміў падпісчыкам у інстаграме, што кампанія Zonta вырашыла забраць у артыста свой электрабаян, з якім Віталь часта выступаў (раней у інтэрв’ю артыст распавядаў, што гэты баян эксперыментальны і набыць такі ў краме немагчыма). Але супакоіў сваіх прыхільнікаў: маўляў, у яго застаўся інструмент, на якім ён выйграў шмат конкурсаў як класічны музыкант — яго артысту набыў бацька.

Яшчэ Віталь прызнаўся, што з’ехаў у Расію і больш не пяе сола, а выступае ў складзе гурта «Хашмаль» (у перакладзе з іўрыта гэта слова азначае святло, электрычнасць). Новы 2021 год Варанко сустракаў у Маскве на прыватнай вечарынцы.

Ад «Еўрабачання» да выступаў у расійскіх рэстаранах

Гурт «Хашмаль» прымаў удзел у беларускім адборы на «Еўрабачанне-2021» (раней Віталь сам шэсць разоў спрабаваў трапіць на галоўны песенны конкурс Еўропы, але заўсёды заставаўся толькі ўдзельнікам нацыянальнага фіналу). Спяваў калектыў тады песню «Shugar Ball» — дарэчы, на ютуб-канале гурта гэты кліп набраў мільён праглядаў.

Тады перамогу аддалі гурту «Галасы ЗМеста» (пра існаванне калектыву шырокая грамадскасць даведалася пасля выбараў — ён выконваў з'едлівыя агіткі пра пратэсты, дваровыя чаты, апазіцыйных палітыкаў) з песняй «Я навучу цябе». Але Еўрапейскі вяшчальны саюз у выніку дыскваліфікаваў Беларусь, бо гэта палітызаваная песня парушала правілы конкурсу.

Гурт «Хашмаль». Фота са старонкі Віталя Варанко ў інстаграме

Здаецца, справы ў «Хашмаль» тады ішлі не вельмі добра, бо Варанко ў інстаграме пісаў пра тое, што гурт з задавальненнем будзе граць нават у невялікіх памяшканнях, дзе немагчыма паставіць сцэну — толькі запрашайце.

Пасля няўдалай гісторыі з «Еўрабачаннем» Варанко на некалькі месяцаў знік з сацсетак, а потым пачаў выкладаць анонсы канцэртаў гурта ў расійскіх рэстаранах ды пабах.

Гурт «Хашмаль». Скрыншот старонкі Віталя Варанко ў інстаграме

Настаўнік спартоўкі

Варанко пазіцыяніруе сябе і як музычнага коўча. На яго ютуб-канале ёсць некалькі відэа з вакальнымі практыкаваннямі. Максімальная колькасць праглядаў — 132.

Менавіта Віталь вучыў вакалу лёгкаатлетку Настассю Мірончык-Іванову, адну з самых актыўных спартовак, якія падтрымліваюць лукашэнкаўскую ўладу. Яна казала ў інтэрв’ю «Слуцкаму краю», што цяпер яе творчая кар’ера на паўзе: «Спявак, кампазітар і баяніст-віртуоз Віталь Варанко, з якім мы супрацоўнічалі, цяпер у Маскве — у яго праекты. Займаюся паволі дома сама, шукаю педагога па вакале. Але я не мару стаць зоркай сцэны, гэта проста хобі. Нехта вяжа, нехта маркі збірае, а я люблю спяваць».

«У мяне ёсць план»

Сёлета Варанко зноў вырашыў праявіць актыўнасць на радзіме. Разам са спявачкай Гюнэш ён запісаў песню «Паслухай», а ў жніўні пахваліўся новай песняй гурта «Хашмаль» — «У мяне ёсць план».

Улетку гурт удзельнічаў праграме заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна «Вечар у мажоры» на «Радыё-Мінск».

Фота са старонкі Віталя Варанко ў інстаграме

Ужо ў верасні Віталь, як і раней, выступаў на «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1» і хваліў вядучых. А 10 лістапада «Хашмаль» сыграў у Мінску ў стэйк-хаўсе «Рыа» (канцэрт спрабавалі рэкламаваць як грандыёзную падзею). Квіткі каштавалі 35 рублёў.

Калі меркаваць з інстаграма Варанко, наступнае выступленне гурта адбылося на дні нараджэння расійскай прадзюсаркі Дзіяны Бічаравай (яна піярыла розных скандальных асобаў, напрыклад, Дзіяну Шурыгіну). А затым ён зноў спяваў у расійскім пабе — нават не сваю песню, а кавер на хіт спявачкі Максім «Знаешь ли ты».

Каментары6

  • лёсік
    15.12.2023
    Больш цікава, як справы ў дыджэяў перамен
  • Ёсік
    15.12.2023
    Мірончык-Іванова, ідзі да Грузьдзевых ці Саладухі, яны таксама не ведаюць, што такое вакал - больш нахвальваць лукашэнку і ты ўжо эстрадная зорка.
  • mikola
    15.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе1

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе1

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →