Грамадства33

Затрымалі гомельскага студэнта, які ладзіў беларускія імпрэзы

У Гомелі затрымалі студэнта Кастуся Тэнца, які вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Пра гэта праваабаронцам паведамілі аднакурснікі Кастуся, піша «Палеская вясна».

Кастусь Тэнц. Фота з сацсетак

Затрыманне, імаверна, адбылося 8 снежня. Прычыны яго на гэты час невядомыя. Пры гэтым ужо пасля затрымання хлопца нехта заходзіў на ягоную старонку ў сацыяльнай сетцы УКантакце.

Кастусь Тэнц родам з Рэчыцы. Яшчэ ў дзяцінстве ён быў вядомы сваімі перамогамі ў розных відах спорту. У 2019 годзе зацікавіўся беларускай мовай, наведваў курсы Мова Нанова ў Рэчыцы, перайшоў на беларускую мову і сам. Пасля паступіў у БелДУТ.

Як расказалі аднакурснікі Кастуся, ён часта ва ўніверсітэце ладзіў розныя акцыі для прапаганды беларускай мовы — віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі ў адметныя беларускія месцы і ў родныя мясціны выбітных беларускіх дзеячаў.

У верасні, паводле аповеду аднакурснікаў, Кастусь арганізаваў ва ўніверсітэце Тыдзень беларускай мовы. Тады на вялікім экране на ўваходзе ў корпус дэманстравалася афіша, што праходзіць гэты тыдзень, а ўсіх студэнтаў у холе сустракаў Кастусь з заданнямі па беларускай прафесійнай лексіцы кожнага факультэта.

Усе мерапрыемствы ўзгадняліся ажно з двума прарэктарамі — па выхаваўчай рабоце і па бяспецы. 

Каментары3

  • Чаркашкварка
    11.12.2023
    Беларускiя iмпрэзы пуцiнскiм швалям паперак горла?
  • Факт акупацыі
    12.12.2023
    Маскоўскія калабаранты пераследуюць беларускіх студэнтаў за родную беларускую мову.
  • Достали!
    12.12.2023
    Не может быть белорусского на скотном дворе лукашенко, построенном им на заднем дворе России, на месте Беларуской Беларуси ....

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →