Каханне і сэкс55

Кінула петарду ў валасы, парэзала рэчы, распаўсюджвала інтымныя фоты. Беларускі расказалі, як помсцілі ў школе суперніцам

Першае каханне (і разам з ім першая рэўнасць) нярэдка ператвараецца ў драму. Дзяўчаты распавялі, як спрабавалі адпомсціць суперніцам у школьныя гады.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Adam Berry / Getty Images

«Я кінула петарду ў валасы суперніцы»

Вераніка:

— Здаецца, я была класе ў дзявятым, калі закахалася ў хлопца з адзінаццатага. Але ён запрасіў на школьную дыскатэку іншую дзяўчыну з майго класа. Я некалькі начэй не спала і ўсё думала, як магу адпомсціць.

Усё адбылося выпадкова. Гісторыя адбывалася напярэдадні зімовых вакацый. Пасля ўрокаў хлопчыкі каля школы ўзрывалі петарды. Ідэя прыйшла імгненна. Я папрасіла сабе пару штук у сябра, ён падзяліўся. Калі ніхто не бачыў, я кінула петарду ў валасы суперніцы. Не ведаю, на які вынік я разлічвала, але дакладна не на тое, што было далей.

У аднакласніцы літаральна адразу выпаў клок валасоў, яна перастала чуць на адно вуха — потым у бальніцы высветлілася, што пашкоджана барабанная перапонка. Каля месяца ў яе заняло аднаўленне.

На мяне ніхто не падумаў — я была выдатніцай і наогул мела добрую рэпутацыю. Спісалі на няшчасны выпадак — дзеці балаваліся, усё бывае. Ад гэтага мне было толькі горш. За гэты месяц я зусім не думала пра хлопца, усе думкі былі толькі пра ахвяру маёй рэўнасці. Хацела ёй расказаць праўду, але не змагла. А хлопец той за месяц знайшоў новую дзяўчыну — ён пачаў сустракацца з настаўніцай хіміі, якая працавала ў нашай школе па размеркаванні.

«Разам з сяброўкай парэзала чужыя рэчы»

Аліна:

— Са мной прыступ рэўнасці здарыўся ў класе ў пятым. Смешна тое, што цяпер я нават не магу ўспомніць, як выглядаў хлопчык, які мне так моцна падабаўся. Але я падгаварыла найлепшую сяброўку парэзаць рэчы сваёй «суперніцы» — нам дазвалялі пакідаць форму для фізкультуры ў класе. Мы з сяброўкай засталіся дзяжурыць пасля ўрокаў і здзейснілі мой план. Яшчэ і пакінулі нейкую неверагодна дурную запіску з пагрозамі — літары павыразалі з часопіса, які я сцягнула ў старэйшай сястры. Ідэю сяброўка падгледзела ў нейкім дэтэктыве.

Вядома, план быў дурным. На наступны дзень дзяўчынка плакала, нас хутка вылічылі і выклікалі бацькоў у школу. На шчасце, гісторыя скончылася на тым, што нашы бацькі аплацілі новую спартыўную форму. А хлопчыка я пасля гэтага зненавідзела. Ён яшчэ потым усім выхваляўся, што з-за яго такія разборкі.

«Скінула ў чацік класа інтымныя фота»

Сняжана:

— У адзінаццатым класе я моцна закахалася ў аднакласніка. Ён мяне ігнараваў, а я чамусьці вырашыла, што гэта з-за яшчэ адной дзяўчыны. Нават не ведаю, чаму менавіта на яе падумала.

Тады я стала высвятляць у сябровак, з кім яна раней сустракалася. Пазнаёмілася з яе былым хлопцам і стала з ім сябраваць. Аднойчы мы пілі піва і ён прызнаўся, што ў яго засталіся інтымныя фота той дзяўчынкі. Ён ёй схлусіў, што выдаліў.

Я стала наводзіць яго на думкі пра тое, што можна было б адпомсціць. Карацей кажучы, я атрымала гэтыя фатаграфіі і закінула ў наш класны чацік.

Я думала, што дзяўчынцы будзе сорамна і яна не стане паднімаць шум. Але скандал выйшаў вялікі. Мяне цягалі па ўсякіх педсаветах, мама некалькі месяцаў са мной не размаўляла наогул — перадавала ўсё праз тату. Цяпер я разумею, што лёгка абышлося. Магло ж усё скончыцца выклікам міліцыі і судом. Пашанцавала, што ніхто з дарослых не хацеў раздзьмуваць скандал далей.

Тую дзяўчынку перавялі ў іншую школу, а са мной у класе ніхто асабліва не хацеў размаўляць. Я з нецярпеннем чакала выпускнога, каб пачаць новае жыццё ва ўніверсітэце.

Нядаўна даведалася, што той хлопчык цяпер мае вельмі вялікія праблемы з алкаголем. І выглядае, шчыра кажучы, не вельмі. Сустрэла яго нядаўна на вуліцы і падумала: «Божа, вось гэта з-за яго я пакутавала?!»

Каментары5

  • Приз
    08.12.2023
    Зачем этот животный бред ? Здесь что, дурдом ? Изучение симптоматики ?
  • Петарда
    08.12.2023
    За гэтых баязліўцаў? Іх і мужыкамі няма за што назваць
  • Тэкля
    08.12.2023
    Жах нейкі! 

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →