Пасля стральбы ў гімназіі ў Бранску затрымалі дырэктара і супрацоўніцу кампаніі, якая ахоўвала навучальную ўстанову
У гімназіі не былі ўстаноўлены і падключаны рамкі металадэтэктара.
Пасля стральбы ў гімназіі ў Бранску затрымалі дырэктара і супрацоўніцу кампаніі, якая ахоўвала навучальную ўстанову Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы ТАСС у сілавых органах.
Па дадзеных Baza, следчыя з Масквы правялі ператрусы ў офісе ТАА «Агенства Экскалібур», а таксама ў кватэры ў яе гендырэктара Сяргея Паддубнага. Супраць дырэктара і супрацоўніцы прыватнай ахоўнай арганізацыі заведзена справа аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.
РІА Новости напісала, што ў гімназіі, дзе адбылася стральба, не былі ўстаноўлены і падключаны рамкі металадэтэктара.Рамка стаяла ва ўпаковачнай плёнцы і не была падключаная да сеткі.
На затрыманага напярэдадні бацьку школьніцы, якая ўсчала страляніну ў школе, завялі справу па артыкуле аб нядбайным захоўванні зброі.
7 снежня вучаніца восьмага класа бранскай гімназіі № 5 прынесла ў школу бацькаву стрэльбу, адкрыла агонь па аднакласніках, а затым наклала на сябе рукі. У выніку стральбы загінула адна дзяўчынка, пяць чалавек паранены. Паведамляецца, што ў яе быў канфлікт з аднакласніцай з-за хлопчыка. Яна і забіла дзяўчынку.
Каментары