Грамадства88

«Здаецца, з Мінска з’язджаюць усе». Як захаваць сяброўства праз межы?

Што рабіць, калі твае сябры і сяброўкі раз’ехаліся па розных краінах? Як захаваць з імі адносіны — і ўвогуле ці магчыма гэта зрабіць, калі паміж вамі сотні кіламетраў? Пра гэта «Наша Ніва» пагаварыла з псіхалагіняй Хрысцінай Вязоўскай.

Ці рэальна захаваць сяброўскія адносіны, калі вы жывяце ў розных краінах?

— Канешне. Я ўвогуле не бачу перашкод гэтаму, бо мы жывём у настолькі сучасным свеце, што сувязь даступная для нас кругласутачна. Нам не трэба дасылаць папяровыя лісты і чакаць адказы тыднямі. Можна ў любы зручны час напісаць у месенджары, запісаць галасавое паведамленне або «кружочак» у тэлеграме.

Давайце шчыра: наўрадці ў Беларусі вы вельмі часта сустракаліся з сябрамі і сяброўкамі — сям'я, праца… Нават калі вы знаходзіцеся ў адным горадзе, складана знайсці час на афлайн сустрэчу. Усё ж у большасці сваёй мы і так часцей за ўсё размаўлялі менавіта праз месенджары, а яны нікуды не падзеліся.

Хрысціна Вязоўская. Фота: асабісты архіў

Што больш складана: сяброўства на адлегласці ці каханне на адлегласці?

— Галоўнае пытанне ў тым, наколькі чалавек здольны пераносіць сумаванне, гараванне — па тым, каго кахае і з кім сябруе. Тым, у каго ўстойлівасць да фрустрацыі ніжэйшая, будзе складаней: гэтае пачуццё будзе занадта вымотваць, у гэтым выпадку адносіны загінуць. А калі ўстойлівасць да розных фрустрыруючых рэчаў вышэйшая, то ўсё будзе добра. Безумоўна, адносіны зменяцца. Не трэба будаваць ілюзій на гэты конт — зменіцца сітуацыя, мяняюцца тэмы, у якіх мы можам быць блізкія і зразуметыя.

Можа мяняцца паслядоўнасць дзеянняў, самі дзеянні і нават умовы, якімі мы выказваем каханне ці сяброўства, але само пачуццё не мяняецца. Яно ці ёсць, ці не. 

Давайце ўявім сітуацыю. Ёсць сяброўка, з якой вы сустракаецеся кожную нядзелю на прабежку 12 кіламетраў — ну вось такі ў вас варыянт зносін. А потым раптам нешта здараецца — напрыклад, чалавек ламае нагу і не зможа нейкі перыяд бегаць. З-за гэтага давядзецца мяняць фармат зносін. З эміграцыяй, у прынцыпе, тое самае. Падумайце, што вам трэба змяніць у сваіх паводзінах, каб вы маглі як і раней дэманстраваць сваю прывязанасць і цікавасць да сяброўкі, калі гэта сяброўка, а не прыяцелька. 

Як будаваць камунікацыю, калі вы знаходзіцеся ў розных часавых паясах? 

— Я, як чалавек, які працуе на шэсць гадзінных паясоў, не бачу ў гэтым асаблівай праблемы. Выкарыстоўвайце такія выдатныя магчымасці, як галасавыя і відэапаведамленні. Я памятаю той перыяд, калі модна было шэйміць людзей, якія запісваюць галасавыя. Але абставіны змяніліся, і з улікам сучасных рэалій гэта цалкам сабе ок.

Мы можам ныць, не любіць гэтыя галасавыя — але праўда ў тым, што механізм для зносін ёсць і ён даволі просты. Можа, трэба змяніць погляд на гэты варыянт камунікацыі, прыняць, што змены адбыліся. Мне вельмі не хапае сваіх сябровак і жывых зносін з імі, але ці гатовая я аддаць сваё сяброўства дыктатуры? Не.

Вядома, гэта можа злаваць. Але вось зараз так. Так, як нам падабалася, больш не будзе ніколі — будзе інакш. Калі прызнаеш той факт, што будзе інакш, толькі з гэтага пункту можна нешта рабіць. Да прызнання гэтага факта рабіць нешта бессэнсоўна.

Што рабіць, калі твой сябар эміграваў і не знаходзіць часу на зносіны? Ці варта пісаць першаму і нагадваць пра сябе?

— А чаму не? Прапаноўваю паводзіць сябе як дарослыя людзі. Чалавек пераехаў у іншую краіну, праходзіць праз усе штукі эміграцыі — легалізацыя, пошук жылля і працы… Не трэба ў такой сітуацыі сядзець і моўчкі дзьмуцца.

То-бок, бамбяць Украіну, закладнікі ў Ізраілі, рэпрэсіі ў Беларусі… Сапраўды, самы час пачаць крыўдзіцца на тое, што ў сяброўкі на эміграцыі не хапае часу на вас.

Пішыце першым, кажыце, што чалавек для вас вельмі важны. Падумайце, што вы можаце для яго зараз зрабіць — можа быць, перадаць нейкі падаруначак? Простыя словы, простыя рэчы — гэта ўсё яшчэ працуе.

Я, напрыклад, знаходжу магчымасць адпраўляць падарункі праз знаёмых знаёмых. Імкнуся выбіраць нешта асабістае, зыходзячы з інтарэсаў сябровак. І мае сяброўкі робяць гэтак жа. Адзін падарунак на Новы год я атрымала ў траўні. На гэты Новы год спадзяваюся, што атрымаю падарунак у студзені. Але я ведаю, што гэта будзе — і гэта грэе мне душу. Я захапляюся чмялямі і сяброўка замовіла для мяне чмяля ручной працы. Для мяне гэты падарунак — безумоўная падтрымка нашай сувязі. І гэта нешта наша асабістае.

Сапраўднае сяброўства будуецца на чымсьці вельмі індывідуальным. А калі адносіны будуюцца на тым, каб пайсці ў кінатэатр і паесці там папкорна — так калі ласка, вы ў любой краіне свету знойдзеце чалавека, які складзе вам кампанію.

А вось што сапраўды шкодзіць сяброўству, дык гэта залішняя драматызацыя працэсаў, якія адбываюцца. На жаль, бываюць і сваркі. Я таксама ў працэсе іміграцыі пасварылася з адной сяброўкай. Можа, калі б мы былі ў адным горадзе, гэтага б і не адбылося. Але ад гэтага ніхто не застрахаваны.

Што рабіць чалавеку ў Беларусі, калі ёсць адчуванне, што ўсе з'язджаюць і кідаюць мяне?

— Я памятаю свае адчуванні, калі я яшчэ была ў Мінску і мне здавалася, што з’язджаюць усе мае знаёмыя. Гэта было нашмат цяжэй, чым калі з'язджала я.

Магу параіць тым, хто застаецца ў краіне, выходзіць на сувязь першымі. Бо шмат у каго з вымушаных мігрантаў ёсць неўроз з-за таго, што ты не ведаеш, дзе цяпер твой беларускі сябар знаходзіцца. Вось дашлеш ты яму, напрыклад, вітанкі. А там маёр «на провадзе». Я заўсёды чакаю, калі мне сяброўкі напішуць.

Калі ў чалавека ёсць адчуванне, што ўсе яго кінулі, то ў мяне не вельмі добрыя навіны. Бо яго не кінулі — людзі з’ехалі па нейкіх важных прычынах. А калі жыць па прынцыпе «ўвесь свет круціцца вакол мяне», то трэба, мабыць, пайсці на псіхатэрапію ці неяк інакш падтрымаць сябе. Таму што такія паводзіны сведчаць пра псіхалагічную няспеласць.

Дарослы чалавек можа адгараваць — паплакаць, пазлавацца — і працягваць жыць далей. І нават захаваць сяброўства праз мяжу. 

У інтэрнэце можна пабачыць розныя парады. Адна з іх — прыдумаць нейкія сумесныя рытуалы. Напрыклад, піць па зуме каву кожную суботу. 

— Усё залежыць ад таго, як вы прывыклі будаваць адносіны. Для мяне, напрыклад, кава і ў Мінску была недасягальна з-за татальнага недахопу часу. Я звычайна бачыла сваіх сябровак на тыдні, які вакол майго дня нараджэння, і напярэдадні Калядаў — вось гэтага мне сапраўды не хапае.

Універсальнага метаду тут няма. Таму што сябраваць са мной гэта адна гісторыя, з вамі — зусім іншая. Я была бы ў жаху, калі б зараз нехта з сябровак стаў патрабаваць кавы па зуме кожную суботу. Але для кагосьці гэта варыянт.

Тое, што шчыра магу параіць — не слухаць парады з інтэрнэту. Мае таксама. Спрабуйце свае. Я першыя тыдні ў «cсылцы» шмат трэніравалася. Мой звычайны дзень выглядаў так: папрацавала, патрэніравалася, паплакала з-за таго, што моцна хачу дадому, пахадзіла па вуліцах, вывучыла некалькі слоў на новай мове, прыйшла дадому паплакала, лягла спаць — 12 гадзін паспала.

Я чалавек, які гора пражывае ўнутры. Многія людзі гора пражываюць звонку — ім патрэбна кампанія. Вось гэта патрэбна ведаць пра сваіх сябровак — хто як пражывае гора. Я вельмі ўдзячна маім сяброўкам, што яны мяне не турбавалі ў тыя тыдні і не ціснулі на мяне эмацыйна наконт анлайн-кавы.

Калі вы не ведаеце, як падтрымаць сяброўку, заўсёды можна даслаць ёй нейкае сумеснае фота з цёплым допісам, напісаць нейкую гісторыю ў фэйсбуке, якую зразумее толькі яна, даслаць спасылку на песню, пад якую вы любілі танчыць. На такіх індывідуальных рэчах і будуецца сяброўства.

Ці ёсць тэмы, якіх лепей пазбягаць?

— Калі вы маеце на ўвазе, ці можна грузіць сябровак сваімі праблемамі, то я скажу так: трэба мець сумленне. Так, цалкам нармальна падзяліцца сваімі перажываннямі і расказаць аб праблемах. Але калі вы бачыце, што занадта часта гэта, трошкі спыніцеся і запытайцеся банальчшыну: «Што новага ў цябе?»

Я не люблю гэты інстаграмны выраз, але трэба заняць пазіцыю дарослага і пачаць бачыць не толькі свае праблемы, а таксама пакуты іншых людзей. Калі вы заўсёды шмат распавядаеце пра сябе, павесьце сабе напамін: «Заўсёды пытаць: як ты?» Інакш будзе так званае сяброўства ў адну браму, калі чалавек выходзіць на сувязь толькі дзеля таго, каб зліць свой негатыў.

А так вы лепей ведаеце сваю сяброўку і тое, якія тэмы могуць яе раздражняць ці траўміраваць. Адзіная ўніверсальная парада, якую можна даць, — не вучыце нікога, як трэба жыць. Вось гэта заўсёды непрыемна.

Можа быць так, што людзі, якія жывуць у розных рэаліях, у нейкі момант зразумеюць, што ўжо занадта моцна адрозніваюцца. Як пазбегнуць непаразуменняў і ці варта з гэтым нешта рабіць?

— Ёсць такое меркаванне, што мы данясём да магілы прыкладна 20% ядра асобы, астатняе будзе зменена ў працэсе жыцця. Калі вы можаце сябраваць блізка, інфармацыйны парадак дня не важны: вы ж першапачаткова пасябравалі па сістэме падобных поглядаў.

А тое, што асоба мяняецца… У сяброўстве вельмі цікава назіраць, як мяняецца твая сяброўка. Гэта ж класна з кімсьці прайсці доўгі шлях.

Я збіраюся вярнуцца ў Беларусь — і разумею, што вярнуся зусім іншай Хрысцінай. А там мяне будуць чакаць зусім іншыя Іры, Каці, Васі, Пеці — і ўсе астатнія выдатныя людзі.

Каментары8

  • Satan
    10.12.2023
    Кек, сотни км... меня тут старый кореш из Минска зовет в гости на остров в Индийском океане, шлет видосики с танцующими негритянками... но, блин, не могу я в декабре, дофига работы и планов.
    Вообще пофиг. В Минске осталось только два человека, с кем можно пивка попить... впрочем, летом мы с ними и в Европе встретились, попили. Все остальные разъехались. Тут бывает вот, приходишь на концерт в клуб, к тебе подходят... эээ, *сатан*? Ооо, привет, 7 лет не виделись!) Сотни км это проблема, когда ты в РБ и визы нет, а если ты уже не в РБ... то 600км вообще не расстояние. Выезжаю, бро, к 15.30 буду в Праге/Белостоке/Вене/Братиславе...)
  • Бывалый нытик
    11.12.2023
    Фигня. можно хоть 10 лет с друзьями не общаться, а потом встретиться и продолжить как ни в чём не бывало. Или это статья для девочек? Тогда ладно.
  • Людмила
    11.12.2023
    Satan, твой стиль общения напоминает разговоры омоновцев. Тошнит от тебя. Скройся уже.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага13

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру4

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску77

У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу8

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год2

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага13

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →