Некуды знік дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Гэта супала з арыштамі па «малочнай» справе
Генеральны дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната Віталь Строгі знік са спісу кіраўнікоў прадпрыемства. Гэта адбылося цягам апошніх чатырох дзён, заўважыў «Флагшток».
У прыёмнай прадпрыемства раздражнёны голас сакратара паведаміў: «Віталь Мікалаевіч на бальнічным, ён у бальніцы ляжыць».
Раней 22 лістапада пра затрыманні на Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце паведаміў тэлеграм-канал «МатолькаПамажы». А сам камбінат згадваўся ў матэрыяле АНТ, прысвечаным «малочнай справе».
Віталь Строгі прыйшоў на Рагачоўскі МКК у красавіку 2022 года. Раней з 2013 па 2019 год ён кіраваў ААТ «Шчучынскі масласырзавод» да далучэння прадпрыемства да ААТ «Малочны свет». Пасля таго як самастойны гаспадарчы суб'ект стаў філіялам Гродзенскага малаказавода, Віталь Строгі быў зняты з пасады.
Працы ў гэтай галіне папярэднічала служба ў сілавых структурах — Строгі быў супрацоўнікам ГУБАЗіК. Адтуль ён спачатку перайшоў у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе быў намеснікам начальніка ўпраўлення ведамаснага кантролю і адказваў за правядзенне рэвізій і працу з праваахоўнымі органамі, а затым намеснікам дырэктара ў Шчучынскі масласырзавод.
Выкладаў фота ў майцы Russia, а Лукашэнка наказваў яму зазямліцца. Шэсць фактаў пра Ігара Брыло, затрыманага па «малочнай справе»
Затрыманы Ігар Брыло, экс-кіраўнік Мінсельгасхарча і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці
Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі
«Адным з першых яго ўказанняў стала ўстаноўка відэакамер». КДБ расказаў больш пра арышт дырэктара «Бабушкиной крынки»
Чым адметная «Бабушкина крынка», кіраўніка якой затрымалі за карупцыю
У Рагачове зрабілі бляшанку згушчонкі вагой амаль у паўтоны і падарылі яе сілавікам
Каментары