Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь»
У затрыманага ў сябрах ёсць нават выкрыты «Флагштокам» гомельскі кадэбіст. Але ГУБАЗіК усё роўна «ахрысціў» яго «бэчэбэшнікам». А дырэктар цэліў у дэпутаты.
Затрыманы — 38-гадовы гамяльчук Юрый Баль. Ён скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 2007-м, а з 2012-га працаваў у розных IT-кампаніях на менеджарскіх пасадах.
Амаль два гады таму ён стаў дырэктарам кампаніі «Элітсофт», якая распрацоўвае рашэнні для 1C. Асноўныя кліенты кампаніі — дзяржаўныя прадпрыемствы і ведамствы. Сярод іх — Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства замежных справаў, Гомсельмаш і Беларуснафта.
Адметна, што ў сацсетках мужчына хваліць Лукашэнку, дзякуе «Белай Русі», віншуе ўсіх з савецкімі святамі ды хваліцца вандроўкамі ў РФ.
Сярод падпісак у інстаграме — розныя дзяржаўныя фірмы і «Белая Русь». А на ягонай, ужо выдаленай, старонцы «Укантакце» ў сябрах ёсць Сяргей Байкоў, аўтар таксічных гомельскіх паблікаў. Днямі «Флагшток» выкрыў, што гэта супрацоўнік гомельскага КДБ Яўген Бажок.
Яго затрымалі за розныя падпіскі на неактыўнай старонцы ў фэйсбуку. Выглядае, што падпісаўся ён там на нешта вельмі даўно і, імаверна, забыўся.
ГУБАЗіК называе яго «бчб-дырэктарам» і змушае назваць суму заробку — каля 14 тысячаў рублёў у месяц. Таксама выявілася, што мужчына хацеў неўзабаве балатавацца ў гарадскія дэпутаты — магчыма, ягоныя планы не ажыццявяцца.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/331294