Грамадства

Справа аб забойстве Міхаіла Жызнеўскага: следчыя вызначылі меркаванае кола датычных асобаў

У Міхаіла Жызнеўскага, Сяргея Нігаяна (абодва загінулі 22 студзеня 2014 года) і Рамана Сеніка (загінуў 25 студзеня 2014 года) на Майдане ў Кіеве стралялі кулямі для прымусовага спынення транспарту, якія выкарыстоўвалі толькі падраздзелы Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Пятро Парашэнка ў часе свайго прэзідэнцтва прыносіў разам са сваёй жонкай Марынай кветкі да помніка Міхаілу Жызнеўскаму (студзень 2018 года). Цяпер гэты помнік дэмантавалі

У Офісе генеральнага пракурора Украіны заявілі, што следчыя, якія расследуюць злачынствы ў часе масавых акцый пратэсту ў Кіеве ў 2013-2014 гадах, вызначылі кола асобаў, датычных да забойства беларуса Міхаіла Жызнеўскага, піша Радыё Свабода.

«Датычна [Рамана] Сеніка і [Міхаіла] Жызнеўскага ёсць канцавыя вынікі экспертыз, аднак яшчэ працягваецца комплексная экспертыза, прызначаная на падставе першых даследаванняў. Таксама датычна [Сяргея] Нігаяна, Сеніка і Жызнеўскага вызначана кола асобаў, якіх правяраюць на датычнасць да злачынства. Не выключаю, што ім неўзабаве ўручаць падазрэнні», — сказаў намеснік кіраўніка дэпартамента ў «справах Майдану» Офісу генпракурора Украіны Дзяніс Іваноў у інтэрв'ю ўкраінскаму агенцтву «Укрінформ».

У Міхаіла Жызнеўскага, Сяргея Нігаяна (абодва загінулі 22 студзеня 2014 года) і Рамана Сеніка (загінуў 25 студзеня 2014 году) стралялі кулямі для прымусовага спынення транспарту, якія выкарыстоўвалі толькі падраздзелы Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Першыя экспертызы паказалі, што ў іх стралялі з адлегласці 20 мэтраў.

У Офісе генпракурора Украіны паведамілі, што згодна з украінскім заканадаўствам, тэрмін даўнасці ў справах аб цяжкіх злачынствах складае 10 гадоў, а гэта азначае, што пасля гэтага адказныя за злачынствы могуць пазбегнуць адказнасці.

«Выключэннем зʼяўляюцца тыя справы, дзе абвінавачаныя хаваюцца ад органаў дасудовага расследавання. У іх тэрмін даўнасці прыпыняецца. Аднак справы паводле фактаў забойстваў, за якія прадугледжана пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі, а таксама злачынстваў супраць дзяржаўнасці тэрміну даўнасці не маюць», — удакладніў яшчэ адзін намеснік кіраўніка дэпартаменту ў «справах Майдану» Офісу генпракурора Украіны Іван Бабенка.

Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года падчас Еўрамайдана ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званнем Героя Украіны і перад гэтым пасмяротна надалі ўкраінскае грамадзянства. Зорку Героя Украіны тагачасны прэзідэнт Пятро Парашэнка перадаў бацькам Міхася. Забойца дагэтуль не знойдзены.

У 2021 годзе ўлады Кіева дэмантавалі помнік Міхаілу Жызнеўскаму, які быў усталяваны ў лістападзе 2014 году недалёка ад меркаванага месца ягонай гібелі ў Кіеве — на рагу Пятроўскай алеі і вуліцы Грушэўскага. Сёлета ў кастрычніку дэмантаваны помнік знайшлі ў кустах недалёка ад таго месца, дзе ён знаходзіўся.

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму дэмантавалі таму, што на гэтым месцы мэр Кіева Віталь Клічко ініцыяваў усталяванне мемарыяльнага комплексу героям-кіяўлянам, якія загінулі ў часе антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Каментары

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →