Грамадства55

Усё нармальна, мама? Пяць фактаў пра Ларысу Грыбалёву

Сёння праваабаронцы паведамлялі пра затрыманне Ларысы Грыбалёвай. Пазней увечары артыстка напісала, што цяпер дома і ў парадку. Грыбалёва — адна з самых яркіх беларускіх спявачак і вядучых. Згадваем, як яна такой стала і чым займаецца па-за сцэнай.

Фота: інстаграм Ларысы Грыбалёвай

Фінберг паклікаў на працу ў Мінск, а бацькі не верылі

Нарадзілася Ларыса ў сям’і вайскоўца і бухгалтаркі. Яна з дзяцінства займалася творчасцю, хадзіла спяваць у розныя гурткі. Але настаўнікі ёй не давалі саліраваць.

Мабыць, таму дзяўчына пайшла атрымліваць «зямную прафесію» — яна вучылася на настаўніцу пачатковых класаў у Віцебскім педагагічным інстытуце. Але яшчэ студэнткай дала два сольныя канцэрты ў Благавешчанску і Віцебску.

Маці Ларысы не падтрымлівала хобі дачкі. Нават калі ў 1994 годзе Ларыса перамагла ў конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-94» і ад Міхаіла Фінберга атрымала запрашэнне пераехаць у сталіцу працаваць у Нацыянальным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь, то пачула толькі: «Праз год вернешся. Нічога ў цябе не атрымаецца!».

Потым сама Ларыса ў інтэрв’ю казала: «Проста ў мяне была мара і дзікае жаданне яе ажыццявіць…»

Была зоркай ТБ: «Усё нармальна, мама!» і «У ложку з Ларысай Грыбалёвай»

У 1994 годзе пачалася і тэлевізійная кар’ера Грыбалёвай. На пробы яе запрасіў вядомы тэлевядучы і прадзюсар Ягор Хрусталёў — у выніку маладая артыстка стала нязменнай вядучай папулярнай штотыднёвай забаўляльнай праграмы «Усё нармальна, мама!» на беларускім тэлебачанні.

Харызма Ларысы вылучала яе сярод дзясяткаў іншых вядучых. Яна ўмела ўлюбляць у сябе гледачоў.

У пачатку нулявых Грыбалёва была зоркай праграм «У ложку з Ларысай Грыбалёвай» (8 канал) і «Добрай раніцы, Беларусь!» (БТ). А яшчэ яна разам з Юрыем Нікалаевым вяла праграму «Ранішняя пошта» на тэлеканале РТР-Беларусь.

Запісала некалькі хітоў

У 2009 годзе Грыбалёва аб’явіла аб тым, што больш не працуе ў калектыве Фінберга і пачынае сольную кар’еру. У тым жа годзе спявачка запісала песню «Все будет хорошо», якую для яе напісала спявачка Б'янка.

Фота: інстаграм Ларысы Грыбалёвай

У 2013 годзе ў Ларысы Грыбалёвай выйшаў альбом пад назвай «Не крыўдзі мяне». У альбом увайшло трынаццаць песень, у тым ліку знакамітыя «До завтра», «Наугад», «Гадзінічкі», «С тобой».

Сама Ларыса ў 2019 годзе жартавала, што, хоць яна і робіць новыя песні, яе звычайна просяць спяваць хіты мінулага.

Збірала грошы для цяжкахворых дзяцей

Значнае месца ў жыцці Ларысы займае дабрачыннасць. Каля пяці гадоў праіснаваў яе праект «Залатое сэрца», у рамках якога збіралі грошы для цяжкахворых дзяцей. Нават пасля таго, як праект скончыўся, Ларыса не заставалася абыякавай да чужой бяды: яна часта публікавала ў сваіх сацыяльных сетках інфармацыю аб зборах на лячэнне дзяцей. Спявачка таксама ладзіла дабрачынныя канцэрты для дзяцей з дзіцячых дамоў.

У 2019-м Грыбалёва занялася падтрымкай юных вакалістаў з рэгіёнаў — тады ў Гомелі прайшоў першы канцэрт яе праекта «Зорная краіна».

«Я як артыстка аб'ездзіла ўсю Беларусь з сольнымі канцэртамі, і перад чарговым сезонам мы абдумалі такую ідэю: зараз нашым дзецям ды і маладым выканаўцам вельмі не хапае пляцовак, дзе можна паказваць свае таленты, — казала ў адным з інтэрв'ю Ларыса.

— Неяк перасталі рабіць музычныя праекты на тэлебачанні — пара перадач на канал, «Навагодні агеньчык» ды «Песня года». І мне падумалася: чаму не даць дзецям магчымасць выступіць са мной на адной сцэне? За 25 гадоў маёй творчасці назапасілася мноства песень, матэрыялу, які яны маглі б паспрабаваць праспяваць. Таленавітыя дзеці і калектывы ёсць у кожным горадзе!»

Выхоўвае траіх дзяцей

Нягледзячы на тое, што нарадзіць першынца Ларыса наважылася толькі ў трыццаць гадоў, яна стала шматдзетнай мамай — у яе трое дзяцей, малодшай дачцэ сем гадоў (цяжка паверыць, што самой артыстцы 50).

Ларыса са старэйшымі дзецьмі. Скрыншот з інстаграма Ларысы Грыбалёвай

Каб паказаць жанчынам, што дзеці не замінаюць кар'еры, артыстка некалькі гадоў запар праводзіла конкурс «Супер мама». Удзел у ім прымалі шматдзетныя маці, якія пабудавалі паспяховую кар'еру.

«Раней у Беларусі традыцыйна былі вялікія сем'і. Сёння жанчыны не наважваюцца і на аднаго, лічачы, што дзіця перашкаджае рабіць кар'еру, зарабляць грошы. Да таго ж шматдзетныя сем'і ў грамадстве нярэдка прадстаўляюць як праблемныя.

Таму мы вырашылі паказаць шматдзетных мам − паспяховых, актыўных, прыгожых, — цытавалі Грыбалёву «Мінск-Навіны». — Маючы траіх і больш дзяцей, яны ўсё паспяваюць. Дзеці, наадварот, натхняюць. Мы, вядома, не пераканаем тых, хто мае прынцыпова іншую пазіцыю, але некаторых жанчын падтрымаем, развеем іх сумневы, каб яны не баяліся нараджаць дзяцей».

Мае івэнт-агенцтва

Ларыса Грыбалёва дасягнула поспехаў не толькі на сцэне — яна таксама мае вялікі досвед у бізнэсе. Яшчэ ў 2004 годзе жанчына заснавала адно з першых івэнт-агенцтваў у Беларусі. Спачатку яно называлася «Святочнае Бюро Ларысы Грыбалёвай», а пасля рэнеймінгу — Gribaleva Event Management.

Фота: інстаграм Ларысы Грыбалёвай

У адным з інтэрв'ю Ларыса шчыра казала: калі б яна абрала толькі адну сферу — мастацтва, мацярынства ці бізнэс, — то дасягнула б большых поспехаў. 

«Тым не менш, так ужо склалася маё жыццё, што мне ўсё ў ім падабаецца. Проста стараюся да канца, да перамогі давесці любую распачатую справу, максімальна сумленна і добрасумленна выконваць любы са сваіх абавязкаў».

Чытайце таксама:

Ларыса Грыбалёва паведаміла, што яна дома. ГУБАЗіК змяніў свой допіс

Затрыманая спявачка Ларыса Грыбалёва — «Вясна»

Ларыса Грыбалёва цяпер не спявае, а піша

Каментары5

  • Будзе яшчэ горш
    01.11.2023
    разве могут холуи-опричники оценить талант. Для них всё равно кого "мочить"  зорак альбо прыбиральшиц...Хлопцы з деревень и без адукацыи.
  • s
    02.11.2023
    Лариса Грибалева стала депутатом - KP.RU
  • Ддд
    02.11.2023
    Будзе яшчэ горш, складывается впечатление что уборщиц «мочить» можно.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →