Малдова больш не будзе закупляць прыродны газ у «Газпрама», бо рэспубліцы ўдалося атрымаць больш танны газ з альтэрнатыўных крыніц. Пра гэта 28 верасня заявіў кіраўнік малдоўскага Мінэнерга Віктар Парлікаў на Еўраатлантычным форуме ўстойлівасці ў Бухарэсце, піша РБК.
«Мы больш не будзем закупляць прыродны газ у «Газпрама» на тэрыторыі, кантраляванай канстытуцыйнымі ўладамі <…> Нам не толькі ўдалося атрымаць газ з іншых крыніц, мы ўвесь газ закупілі цалкам з еўрапейскага рынку», — заявіў ён.
Парлікаў падкрэсліў, што Малдове ўдалося зрабіць гэта па больш нізкай цане, чым у формуле, прапісанай у кантракце з «Газпрамам».
Са слоў кіраўніка Мінэнерга, Кішынёў больш не залежыць цалкам ад расейскага газу, як гэта было да 2021 года.
Каментары
Малдове трэба аднаўляць ўладу на тэрыторыі акупаванай расейцамі Трансністрыі aka ПМР.
Тым больш, што пасля таго, як гэта зрабіў Азербайджан у Карабаху пры поўнай бяздзейнасці расейскіх "міратворцаў", а Пуцін у чарговы раз праглынуў гібель сваіх вайскоўцаў ("Она утонула") - ў Крамля няма ні вайсковых, ні палітычных інструментаў неяк супрацьдзейнічаць аднаўленню малдоўскага суверэнітэта над Трансністрыяй. Сумняюся, што ў насельніцтва "ПМР" існуе вялікі энтузіязм бараніць тамтэйшую марыянетачную мафіёзна-тэрарыстычную ўладу, якая займаецца палітычнымі забойствамі (апошнім выпадкам было забойства Алега Хоржана ў ліпені 2023). Праблема толькі ў палітычнай волі ўладаў Малдовы.