У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку
У пятніцу, 22 верасня, у Лідзе затрымалі чалавека, якога абвінавацілі ў тым, што ён нібыта абражаў міліцыянтаў і суддзяў, а таксама, маўляў, уступіў у план «Перамога». Пасля ж гэтая нібыта стандартная для цяперашніх часоў гісторыя атрымала працяг, паведамляе «Люстэрка».
Пра тое, што яго шукаюць, мужчыну нібыта папярэдзіў майстар ягонага прадпрыемства, і сёння, 23 верасня, яго затрымалі таксама.
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым кіраўніком нават раней за затрыманага мужчыну. На відэа ён гаворыць, што працуе майстрам на прыватным прадпрыемстве.
«Учора супрацоўнікі міліцыі прыехалі, каб затрымаць майго работніка, якога не аказалася на працоўным месцы — ён быў мной папярэджаны і паспрабаваў схавацца. І сёння я за гэта затрыманы», — гаворыць майстар.
У самога майстра ў тэлефоне нібыта знайшлі «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ягонага сына, студэнта Гродзенскага ўніверсітэта, затрымлівалі мінулай восенню «за экстрэмізм».
Каментары