У 2022 годзе «БелДжы» вырабіла 30 тысяч легкавікоў.
Генеральны дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі распавёў, колькі аўтамабіляў Geely плануецца прадаць у Беларусі сёлета, паведамляе БелТА.
Топ-менеджар патлумачыў, што вытворчая праграма фармуецца, падладжваючыся пад попыт спажыўцоў.
На старце 2023-га года прадпрыемства планавала нарасціць продажы на ўнутраным рынку на 20%, для чаго дадаткова замовіла ў Кітаі 6 тысяч машынакамплектаў. Далей, ідучы за попытам, за 7 месяцаў завод у Барысаве здолеў прадаць на мясцовым рынку 8 тысяч аўтамабіляў.
Такі вынік стымуляваў зноў скарэктаваць вытворчы план і план продажаў да 13 тыс. адзінак. Гэта ў тры разы больш, чым у 2022 годзе, растлумачыў Свідзерскі.
У ліпені кампанія паведамляла, што пачала адгружаць спажыўцам машыны маркі «БелДжы».
Каментары