Вайна44

ЗША закупяць для Украіны ракеты AMRAAM. Што пра іх вядома

Ухіліцца ад гэтай ракеты немагчыма, таму што яна мае кіравальнасць на ўсіх участках траекторыі.

Фота: Worlddefencenews.com

Міністэрства абароны ЗША заключыла кантракт з кампаніяй Raytheon Missiles and Defense на закупку для Украіны ракет класа «паветра — паветра» сярэдняй далёкасці (AMRAAM). Сума кантракта складае 192 мільёны даляраў, піша УНІАН.

«Гэты кантракт прадугледжвае закупку Raytheon баявой зброі AMRAAM з розных крыніц. Працы будуць выконвацца ў Тусане, штат Арызона і, як чакаецца, будуць завершаныя да 29 лістапада 2024 года», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона.

Як адзначаецца, сродкі на гэты кантракт выдзяляюцца з фонду ініцыятывы садзейнічання бяспецы ва Украіне.

Амерыканскія ракеты AMRAAM — што вядома

AMRAAM — амерыканская авіяцыйная кіраваная ракета з актыўнай радыёлакацыйнай галоўкай саманавядзення. Максімальная далёкасць пуску ракеты складае ад 50 да 180 кіламетраў.

Раней паведамлялася, што ЗША замовілі ракеты AMRAAM розных мадыфікацый колькасцю ад паўтары да трох тысяч штук для 15 краін і частку іх перададуць Украіне.

Як адзначалі эксперты, ухіліцца ад гэтай ракеты немагчыма, таму што яна мае кіравальнасць на ўсіх участках траекторыі. Далёкасць палёту гэтай ракеты можа складаць да 180 кіламетраў.

Каментары4

  • Жорж
    01.09.2023
    Ракеты (колькасьць невядомая) будуць зробленыя да канца лістапада 2924 года. А пастаўка ва. Украіну калі, у 2025? Яны там проста піляць грошы на вайне.
  • Джон Кавуновіч
    01.09.2023
    Жорж, твой трамп папуліст, дэмагог, грубіян з ноткамі узурпатара, які мае сентымент да пуціна.
  • бабруйчанін
    01.09.2023
    Жорж, ???)).гєта з" секты ілларіонава" ??
    Дауба то дарадцам год тлумачаць..
    Зараз зброю даюць Украіне безкаштоуна
    Лендліз гєта за грошы
    А даром ці за грошы а зброе болей німа
    Як толькі зьявілся Трамп каментавл З гєтым сумна ні будзе АЛЕ калі гєта прєзідзент Штатау то ні смешна

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →