Свет55

Пасла Беларусі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій

Летась Беларусь і Расію не ўключылі ў лік запрошаных праз вайну ва Украіне. Таксама сёлета запрошаны Іран.

Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў. Фота: БелТА

Расія і Беларусь зноў запрошаныя на банкет у Стакгольме з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій, паведамляе Нобелеўскі фонд. Летась іх не ўключылі ў лік запрошаных з-за вайны ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

Іран у гэтым годзе таксама зноў запрошаны на гэтае мерапрыемства ў сталіцы Швецыі.

У фондзе заявілі, што імкнуцца прыцягнуць нават тых, хто не падзяляе каштоўнасцяў Нобелеўскай прэміі.

Пяць з шасці цырымоній уручэння Нобелеўскай прэміі штогод праходзяць у Стакгольме, а Нобелеўская прэмія міру ўручаецца ў Осла.

У мінулым годзе Нобелеўскі фонд заявіў, што паслы Расіі і Беларусі не будуць запрошаныя праз расійскую агрэсію супраць Украіны.

Акрамя таго, Нобелеўскай прэміяй міру быў узнагароджаны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. На момант уручэння прэміі ягонай жонцы ён знаходзіўся за кратамі адзін год і пяць месяцаў. А ў сакавіку 2023 года быў асуджаны на 10 гадоў зняволення.

Іран таксама не быў запрошаны ў мінулым годзе. Тэгеран ужо даўно сутыкаецца з крытыкай за сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. ААН заявіла, што ўрад гэтай краіны мог учыніць злачынствы супраць чалавечнасці, душачы пратэсты летась.

Выканаўчы дырэктар Нобелеўскага фонду Відар Хельгесен так патлумачыў рашэнне зноў запрасіць тры гэтыя краіны: «Відавочна, што свет усё больш дзеліцца на сферы, дзе дыялог паміж людзьмі з рознымі поглядамі звужаецца».

«Каб супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі, мы пашыраем колькасць нашых запрашэнняў, каб адзначыць і даць зразумець Нобелеўскую прэмію, а таксама важнасць свабоднай навукі, свабоднай культуры і свабодных, мірных таварыстваў».

Шведскі дэпутат Еўрапарламента ад Ліберальнай партыі Карын Карлсбра абвінаваціла фонд у стварэнні «небяспечнага прэцэдэнту».

Паводле яе слоў, фонд «даў зялёнае святло запрашэнню Расіі на гламурную вечарыну, у той час як ракеты падаюць на ўкраінскія культурныя цэнтры і забіваюць дзяцей».

Выступаючы перад грамадскім радыё Швецыі, яна назвала Расію, Беларусь і Іран «дзяржавамі-ізгоямі», якія «прыгнятаюць сваіх грамадзян, вядуць вайну і тэрор супраць уласнага народа і суседніх краін».

«Гэта краіны, якія ніякім чынам не падтрымліваюць дэмакратычных каштоўнасцяў», — падкрэсліла Карын Карлсбра.

Каментары5

  • Во як
    01.09.2023
    Лкашысцкія функцыянеры паедуць жраць, піць і весяліцца на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій чалавеку, якога яны гнаяць у турме?
  • Во як
    01.09.2023
    А нобелеўскаму камітэту не прыходзіла ў галаву спачатку запатрабаваць вызвалення нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага з турмы?
  • Калиновец
    01.09.2023
    Ещё одно доказательство того,что европейцы не отдупляют что происходит в Беларуси

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →