Грамадства99

Лукашэнка заявіў, што гатовы да аднаўлення добрых адносін з суседзямі, і назваў свой першы крок

Лукашэнка сёння сабраў пасяджэнне Рады бяспекі. Яно праходзіць на фоне рэзкага пагаршэння адносін з краінамі-суседзямі і іх пагрозамі цалкам закрыць межы.

Лукашэнка нечакана заявіў, што «мы гатовы да аднаўлення добрых адносін са сваімі суседзямі», нягледзячы на тое, што на «ўсе нашы пасылы ідуць толькі абвінавачванні і пагрозы» з боку суседзяў.

«Як я казаў, іх не выбіраюць. Яны ад Госпада Бога», — сказаў ён і дадаў, што гатовы да аднаўлення добрых адносін.

«З гэтай нагоды мы запрасілі прадстаўнікоў Польшчы ў якасці назіральнікаў на вучэнні АДКБ «Баявое братэрства — 2023», якія пачнуцца ўжо заўтра ў Брэсцкім рэгіёне», — сказаў ён.

У той жа час Лукашэнка назваў неабгрунтаванымі і дурнымі патрабаванні аб вывадзе ПВК «Вагнер» з Беларусі. 

Па яго словах, «кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі нагнятае істэрыю» з нагоды прысутнасці на тэрыторыі нашай краіны супрацоўнікаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер».

«Яны дастукаліся да таго, што ўжо патрабуюць неадкладнага вываду іх з Беларусі. Пры гэтым самі павялічваюць вайсковыя бюджэты, сцягваюць да нашых межаў буйныя воінскія фарміраванні. Адказ просты: ні ў Польшчы, ні ў Літве, ні ў іншых краінах Балтыі не павінна быць ніводнага замежнага вайскоўца. Тады можна і нам агучваць прэтэнзіі з нагоды прысутнасці тут вайскоўцаў з іншых краін. А пакуль гэта неабгрунтаваныя і дурныя патрабаванні (нават не просьбы і прапановы, а патрабаванні)», — сказаў ён. 

28 жніўня міністры краін Балтыі і Польшчы дамовіліся пра два асноўныя крытэрыі, пры якіх будзе цалкам закрытая мяжа з Беларуссю. 

Па-першае, узброены інцыдэнт або інцыдэнты ля мяжы адной з краін. Другі крытэрый — арганізаваны масавы прарыў нелегалаў. Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пачнецца аператыўны абмен інфармацыяй паміж службамі, і тады будзе прынятая пастанова на ўзроўні ўрадаў, тлумачыла кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце.

Таксама кіраўнікі МУС запатрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі «неадкладна вывесці ПВК «Вагнер» з тэрыторыі Беларусі і прыбраць нелегальных мігрантаў з памежнай зоны».

Каментары9

  • Рэальнасьць
    31.08.2023
    Перш чым Лукашэнка аднавіць добрыя адносіны з суседнімі краінамі, яму трэба аднавіць добрыя адносіны зь беларускім народам. Спыніце тэрор, зьняволеньне, катаваньні, згвалтаваньні й забойствы беларусаў! Спыніце зьнішчэньне беларускае мовы, культуры, гісторыі й спадчыны!
  • Бобр
    31.08.2023
    Вагнер останется под именем бригада Лученок или Ханок. Беженцев выдворят назад
  • Міколка
    31.08.2023
    Яшчэ магчыма запрасіць польскіх прадстаўнікоў на чарговую цэрэмонію знішчэння могілак ваяроў АК, загінулых у баях супраць гітлераўцаў. А што? - таксама крок насустрач

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →