Музыка Рома Звер зʼездзіў на Данбас і выступіў перад расійскімі вайскоўцамі. Да гэтага ён трапіў у чорныя спісы за антываенныя выказванні
Пра паездку Ромы Білыка, вядомага пад псеўданімам Рома Звер, у зону баявых дзеянняў паведаміў ваенкараўскі праект WarGonzo. Сцвярджаецца, што артыст выступіў перад байцамі дээнэраўскага атрада «Каскад».
Пасля пачатку вайны расійскі музыка апублікаваў антываенныя пасты ў сацсетках. Пасля гэтага канцэртная дзейнасць яго групы трапіла пад негалосную забарону: так, яго выступ быў адменены на Пецярбургскім эканамічным форуме.
11 чэрвеня 2023 групу «Звери» з ініцыятывы Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй пачалі правяраць на дачыненне да фінансавання УСУ.
Да паездкі на Данбас Білык выдаліў антываенныя пасты з сацсетак.
Бацька Ромы Звера — украінец. З 12 па 15 гадоў будучы музыкант жыў у Марыупалі. Пазней жыў і ў Кіеве. Пасля 2014 года гурт не даваў канцэртаў у Крыме.
Каментары