Грамадства4242

Мітрапаліт Веніямін заявіў, што прыкрываючыся лозунгамі дэмакратыі, Захад заахвочвае «нацысцкі рэжым»

Раней з ідэнтычным сцвярджэннем выступіў генерал Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі.

Фота: «Наша Ніва»

Прыкрываючыся лозунгамі дэмакратыі, Захад заахвочвае сучасны нацысцкі рэжым, заявіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падчас II Міжнароднага «антыфашысцкага» кангрэса, піша БелТА.

«На жаль, чарговы раз чалавецтва сутыкнулася з сітуацыяй неабходнасці барацьбы з фашызмам. Чаму так склалася? Чаму аказаліся забытыя жахі і пакуты Другой сусветнай вайны, якая прынесла чалавецтву ідэалогію нянавісці, нацыянальнай і расавай перавагі? Чаму чалавецтва не засвоіла самых страшных урокаў гісторыі? Чаму паўсталі правалы ў памяці ў многіх народаў? Адказ досыць просты — бо, штучна прыкрываючыся лозунгамі дэмакратыі, правоў чалавека, заахвочваецца сучасны нацысцкі рэжым, у тым ліку і ва Украіне», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Паводле яго слоў, усім краінам і народам трэба аб'яднацца ў барацьбе з гэтай небяспекай. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна надаць пытанням патрыятычнага выхавання насельніцтва.

«Безадказныя сілы ў свеце робяць усё, каб сітуацыю ва Украіне перавесці ў плоскасць рэальнай вайны Захаду з Расіяй і Беларуссю. Наш клопат — не дапусціць гэтага», — падкрэсліў мітрапаліт Веніямін.

Раней сёння з амаль ідэнтычным сцвярджэннем выступіў генерал Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі.

Каментары42

  • Ёсік
    18.08.2023
    Веніямін, апасьля таго, як папы пачалі сьвеньціць зброю лукашыстаў, вашая вера стала фашысцкай. Забыліся вы аб тых папах, якіх пры Сталіне, Леніне зьнішчалі, бо даўно вы пакут не ведаеце, жывеце на карку дурных парабкаў-веруючых, ды бізнэсам займаецеся. Адкрый Біблію, запаветы розныя і пачатай, мо глузды на месца стануць. Хаця аб чым я, якія глузды ў кадэбэшніка.
  • Воўк у пастуховым адзеньні
    18.08.2023
    Тут фундаментальная трагедыя: жонка разлучана з мужам, дзеці разлучаны з бацькам бяздушнаю дыктатурай, якая ненавідзіць беларусаў. Свабоду Ціханоўскаму. Свабоду ўсім палітвязьням. Свабоду Беларусі. Суцяшэньне й падбадзёрваньне для сям'і й радзімы.
  • ром
    18.08.2023
    Теперь смешно вспоминать как комментаторы когда то обсерали Павла )) из Рф…
    Ну щас свой))) незнаю что ядронее
    Пора видеть бревна в своем глазу…

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы5

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →