Беларуская каманда разгромна перамагла ў першым матчы ў Кубку Польшчы
Беларуская аматарская каманда «Пагоня» (Team Ivulin) у другім кваліфікацыйным раўндзе Кубка Польшчы па футболе разграміла «Вікторыю Зежань» з лікам 5:0, піша «Трыбуна».
На 55-й хвіліне матча гуляць за «Пагоню» выйшаў былы палітвязень, журналіст Аляксандр Івулін.
У наступным раўндзе «Пагоня» згуляе з «Варсовіяй», выхаванцам якой з’яўляецца Роберт Левандоўскі.
Каментары