«Я прымаю гэта рашэнне. Гэта дэмакратыя. Але я застаюся працаваць далей» — Азараў
Аляксандр Азараў пракаментаваў для «Люстэрка» рашэнне Каардынацыйнай рады, якая выказала яму недавер.
— Гэта справа Каардынацыйнай рады. Я прымаю гэта рашэнне. Гэта дэмакратыя. Але я застаюся працаваць далей: план «Перамога», барацьба з рэжымам. Не збіраюся на пенсію, так што Жыве Беларусь! — заявіў Азараў журналістам.
— План «Перамога» застаецца ў BYPOL. Як яны будуць суадносіцца з кабінетам? — спыталіся ў Азарава.
— А гэтае рашэнне будзе прынята сёння. План «Перамога» ў BYPOL, вядома.
— Ці абмяркоўвалі вы загадзя са Святланай Ціханоўскай такі сцэнар?
— Не, такі сцэнар не абмяркоўваўся. Думаю, што сёння мы якраз гэта абмяркуем да канца дня.
— Ці ёсць нейкае расчараванне, ці чакалі такога выніку?
— Загадзя мне расказвалі, што Каардынацыйная рада збіраецца не прадоўжыць майго мандата. Таму гэта справа КР.
Чытайце таксама: Што будзе з планам «Перамога», калі Азарава выключаць з Кабінета
Каментары
кім? ахраннікам у клюбе?
̷б̷у̷д̷ь̷ ̷я̷ ̷ж̷е̷н̷о̷й̷ ̷в̷л̷а̷д̷е̷л̷ь̷ц̷а̷ ̷н̷о̷ч̷н̷о̷г̷о̷ ̷к̷л̷ю̷б̷а̷,̷ ̷я̷ ̷б̷ ̷т̷а̷к̷о̷г̷о̷ ̷д̷а̷ж̷е̷ ̷в̷ ̷о̷х̷р̷а̷н̷н̷и̷к̷и̷ ̷н̷е̷ ̷в̷з̷я̷л̷а̷🤭