Што будзе з планам «Перамога», калі Азарава выключаць з Кабінета
Гэтыя дні Каардынацыйная рада заслухвае справаздачы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. Шмат пытанняў было да Аляксандра Азарава — яго міліцэйскага мінулага, расколу ў «Байполе». Спыталі яго і пра тое, што будзе з планам «Перамога» ў выпадку, калі Азарава выключаць з Кабінета.
«План складзены «Байполам» і план застанецца ў «Байполе», — адказаў Азараў.
Днямі прайшла чарговая хваля затрыманняў людзей, якіх вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога». ГУБАЗіК сцвярджаў, што звесткі ім «зліў» Мацвей Купрэйчык, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Белпол», якая ўтварылася пасля расколу «Байпола».
Але звестак з плана «Перамога» ў яго ніколі не было: яны цалкам засталіся ў «Байполе» на чале з Аляксандрам Азаравым. Гэта выглядае, як спланаваны ўкід спецслужбаў, накіраваны на дыскрэдытацыю абодвух аб'яднанняў былых сілавікоў, а таксама Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Лукашэнкаўцы прызналі план «Перамога» тэрарыстычнай арганізацыяй. Паводле слоў Азарава, туды запісаліся 200 тысяч чалавек.
Ці застанецца Азараў у Аб'яднаным пераходным кабінеце, стане вядома найбліжэйшымі днямі.
Каментары