Каардынацыйная рада выказала недавер Аляксандру Азараву ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета ў аднаўленні правапарадку і законнасці.
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады.
«Вынікі галасавання:
КР не ўзгадніла кандыдатуры прадстаўніка АПК у аднаўленні правапарадку Аляксандра Азарава і не рэкамендуе падаўжаць яго прадстаўнічых функцый.
За — 11
Супраць — 35
Устрымаліся — 30».
Раней у аб'яднанні сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол», якое ўзначальваў падпалкоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Азараў, адбыўся раскол.
Яго прычынай называюць тое, што арганізацыя засталася без фінансавання заходніх донараў пасля таго, як супольна з украінскай разведкай арганізавала атаку на расійскі самалёт-разведчык у Мачулішчах.
Аб'яднаны пераходны кабінет — гэта правобраз беларускага ўрада ў выгнанні. Каардынацыйная рада — гэта кансультатыўны орган, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных ініцыятываў.
Каментары