У аўторак, 1 жніўня, у 14:10 вадалазы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС пры праверцы акваторыі ракі Бесядзь у вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна знайшлі парэшткі жывёлы. На іх думку, гэта былі парэшткі маманта.
На месца знаходкі прыбылі спецыялісты з музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, якія, як паведамляецца, пацвердзілі гэтую гіпотэзу.
Каментары