Гісторыя88

На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава

Яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра, знайшлі на археалагічным комплексе на рацэ Менцы 7 ліпеня 2023 года, паведамілі на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фрагмент посуду з трызубам Ізяслава. Фота: nasb.gov.by

Археалагічныя даследаванні гарадзішча і селішчаў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Інстытута гісторыі Андрэя Вайцяховіча вядуцца на Менцы з канца мая.

Першае падобнае адкрыццё, якое ў значнай ступені паўплывала на планы маштабнага вывучэння гісторыка-культурнай каштоўнасці каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна, зрабілі ў мінулым годзе.

«Тады сенсацыя была ў тым, што захаванае донца гаршка — адзінае падобнае ў Беларусі (цяпер ужо два). Гэта гаршчок, з якога еў сам князь! — пішуць на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск». — Ужо тады навукоўцы выказалі меркаванне, што Рагнеду з Ізяславам маглі саслаць не на голае месца ў Заслаўе, а ў Менск. А Заслаўе Ізяслаў заснаваў ужо сам. І вось — другая такая знаходка! Цяпер няма ніякіх сумневаў, што ўжо ў канцы X стагоддзя Менск быў княжацкім горадам і меў вельмі высокі статус».

Усяго некалькі тыдняў таму на раскопках знайшлі касцяны грабеньчык, якому 1000 гадоў.

Раскопкі ў Старым Менску. Фота: nasb.gov.by

Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, ідуць кожны дзень уключна з суботай.

Археолагі запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных, алгарытм па наступнай спасылцы.

Чытайце таксама:

На раскопках у Беларусі знайшлі свістульку, якой 400 гадоў, і аднавілі яе гук. Вы паслухайце!

Гарадзішча, на якім пачынаўся Мінск, абвясцілі пешаходнай зонай

На месцы мінскага замчышча знайшлі вытанчаную кафлю

Каментары8

  • неархіёлях
    11.07.2023
    "Раскопкі ў Старым Менску"

    мясцовыя пэўна рады ) гарацкія прыехалі, дзялянку бясплатна ўскапалі ім. мясцовыя потым бульбу пасодзяць там )

    пэйсэ. ну якія трызубы якое что... на глыбіні 5-10 см... пясочніца для "дарослых"...
  • Дональд
    11.07.2023
    Няпраўда. Радавы знак Ізяслава уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi залаты контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, накладзены на залатыя промнi сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Радавы знак абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба напiсана золатам слова «Ізя».
  • Советник Св. Светланы
    11.07.2023
    что скажет на это Позняк ?

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Стрэліць з разабранага пісталета немагчыма». Belpol ацаніў версію пра гібель міліцыянераў у Віцебску падчас чысткі зброі12

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →