Грамадства2424

Вагнеравец, які цяпер у Асіповічах: Заробак — 24 тысячы рублёў. Лукашэнка абяцае нам беларускае грамадзянства

Карэспандэнтка «Настоящего времени» пазнаёмілася на сайце знаёмстваў з байцом ПВК «Вагнер», які цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Ён распавёў ёй пра некаторыя падрабязнасці жыцця ў лагеры пад Асіповічамі, заробкі і абяцанні Лукашэнкі.

Беларускія вайскойцы і вагнераўцы Белорусские солдаты и вагнеровцы Belarusian soldiers and Wagnerians
Вагнераўцы і беларускія вайскоўцы. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Як распавядаецца ў відэа «Настоящего времени», на актыўныя пошукі байца ПВК «Вагнер» пайшло чатыры дні, пакуль адзін з байцоў сам не напісаў дзяўчыне, якую знайшоў па геалакацыі, дзе быў пазначаны горад Асіповічы. Як адзначае карэспандэнтка, нік байца адразу паказваў на тое, што гэты чалавек уваходзіць у склад ПВК «Вагнер».

На працягу некалькіх дзён камунікацыі баец пра сябе распавядаў вельмі мала. Таксама ён не цікавіўся ніякімі падрабязнасцямі асабістага жыцця дзяўчыны.

Найміту Аляксандру (як адзначаецца, імя суразмоўцы зменена) больш за 30 гадоў. Мужчына ваюе з 2014 года і называе сябе не вайскоўцам, а «брудным наёмнікам». Падчас размовы Аляксандр заўважыў, што даўно не меў зносін з дзяўчатамі і нават забыўся, як з імі знаёміцца. Па словах байца, ён «хоча блізкасці, але забыўся, што гэта такое».

Па фотаздымку ў анкеце ўдалося вызначыць асобу Аляксандра, даведацца яго поўнае імя, дату і месца нараджэння, таксама тое, што ён быў судзімы. Акрамя гэтага здолелі ўпэўніцца ў тым, што ён сапраўды жыве ў лагеры пад Асіповічамі. Усе звесткі пра яго знаходзяцца ў рэдакцыі «Настоящего времени».

Пра асабістыя планы і заробак

На пачатку знаёмства вагнеравец ахвотна распавядаў пра планы і заробак.

Аляксандр сказаў, што Аляксандр Лукашэнка зрабіў наёмнікам адпачынак, прытуліў іх, каб яны маглі «ўздыхнуць на поўныя грудзі». Таксама ён сказаў, што ПВК «Вагнер» «баіцца ўвесь свет» і што яны «найлепшыя ў пекле».

Па раённым цэнтры баец не гуляў, хаця быў бы не супраць паглядзець горад. Але, па словах Аляксандра, кіраўнік раёна забараніў мясцовым з імі камунікаваць.

Баец адмовіўся назваць канкрэтную лічбу вагнераўцаў у лагеры. Затое паведаміў, што плануе застацца ў Беларусі на пастаянна і ажаніцца, бо чуў, што дзяўчаты ў Беларусі верныя.

Аляксандр распавёў аб тым, што Лукашэнка дае байцам ПВК (па іх жаданні) беларускае грамадзянства. Па словах мужчыны, грамадзянства будзе двайное. Тут яны чыстыя, і такім чынам ім «адкрыта дарога ў Амерыку».

На пытанне, як двайное грамадзянства дапаможа патрапіць у Амерыку, баец адказаў: «Тое, што чыстыя. А далей справа за малым. Праз Еўропу пойдзем))».

Як адзначае карэспандэнтка, шмат пра якія дэталі даведацца не атрымалася. Часам суразмоўца пераставаў адказваць на пытанні, аргументуючы тым, што дзяўчына цікавіцца не тым, чым трэба.

Сам жа ён распавёў пра свой заробак, які ў пераводзе на беларускія рублі складае 24 тысячы.

Ён падзяліўся тым, што яму дадуць кватэру ў любым горадзе, дзе жонка будзе мясцовая.

«Мне нядоўга засталося. Пару гадоў і пенсія. 8 тысяч на вашыя. Працаваць няма патрэбы. Мне хопіць на жыццё. І дзецям. Паеду на астравы. Куплю бунгала», — пісаў баец.

Выданне адзначае, што, па звестках з чатаў жонак і маці вагнераўцаў, родныя не бачылі грошай з мая. Але 28 ліпеня ў чатах з'явілася інфармацыя, што заробак усё ж такі прыйшоў. Ішлі размовы аб тым, што за размяшчэнне ў Беларусі байцы ПВК «Вагнер» атрымаюць нашмат менш, чым за ўдзел у баявых дзеяннях. Часцей за ўсё называлася сума ў 150 тысяч расійскіх рублёў (трохі больш за 4 тысячы беларускіх).

Мужы распавядалі сваім жонкам, што ўмовы ў лагеры ў Беларусі амаль санаторныя: адкормліваюць грэчкай з мясам, нармальна спяць і адпачываюць.

Чым займаюцца вагнераўцы ў Беларусі

Калі дзяўчына пацікавілася, ці змогуць яны як-небудзь сустрэцца, мужчына адказаў, што не можа нічога абяцаць. Прычына гэтаму — трафейныя аўтамабілі, якія наёмнікі сабраліся ў бліжэйшы час перавозіць і рэгістраваць.

З размовы стала зразумела, што перасоўвацца вагнераўцам можна толькі з дазволу кіраўніцтва. А цяпер яны навучаюць беларускіх вайскоўцаў «стральбе, тактыцы, абыходжанню з картамі, рабоце ў камандзе на 6, па 3 і па 2 чалавекі, штурму будынкаў і акопаў».

Расіянін назваў беларускіх служачых тэрміновай службы «драўлянымі» і дадаў, што ад іх навучання беларускія армейцы ў шоку.

Што такое вайна

На працягу дыялогу дзяўчына спрабавала вывесці Аляксандра на размовы, па якіх можна было б зразумець яго стаўленне да людзей, якія пакутуюць і гінуць ад іх рук.

— А ўвогуле паедзеш ва Украіну яшчэ? Калі гэта ўсё скончыцца? — спытала дзяўчына.

— Ну калі Шайгу прыбяруць з галавы кіравання Міністэрствам абароны РФ, то мы гатовыя выслухаць прапановы іх, а так х** там рабіць. Мы там усе ****, з герояў нас зрабілі зладзеяў. Але мы ведаем, што праўда за намі і мы народ, — адказаў вагнеравец.

— Я бачыла пару кадраў з Украіны. Жудасна вельмі ад таго, якімі сталі гарады, дзе яшчэ нядаўна мірныя людзі жылі.

— Ну ёсць такое.

— Не разумею, навошта ўвогуле ваяваць.

— За грошы. Вайна — гэта бізнэс у****х маштабаў, якія нам не сніліся.

— А тое, што людзі гінуць? За што ў такім выпадку?

— Расходнік. І гэта не нам вырашаць. Гэта вярхі, а мы нават не пешкі. А хто ваяваць будзе, калі не мы, то вашыя дзеці, браты. Усе сцуць. А нам ***. Я сюды дзеля гэтага і перайшоў, каб небяспека была побач.

— А навошта табе, каб пастаянна небяспека была побач? Хіба не хочацца спакойнага жыцця? Ну гэта ж жудасна — пастаянна ваяваць.

— Ды не, ты проста не спрабавала. Гэта зацягвае больш, чым улада.

— А калі вайскоўцаў тэрміновай службы на вайну пашлюць? Яны ж, хіба, нічога і не ўмеюць і нічога не атрымаюць за ўдзел у ваенных дзеяннях.

— Як мяса адправяць. Яны так і робяць. Я табе спачатку тлумачыў, што дзяржаве ***** на народ. Гэта бізнэс.

Пра таемнае заданне

Карэспандэнтка згадвае, што ў адзін з дзён Аляксандр расказаў, што ў іх была бяссонная ноч. Іх пасылалі на заданне. 

«Мы ўчора ноччу на граніцу хадзілі. Там на граніцы праблемы былі. Мы іх ліквідавалі», —

адзначыў у перапісцы вагнеравец.

Як стала вядома праз некалькі дзён, 29 ліпеня з заявы прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, некаторая колькасць байцоў ПВК накіравалася ў бок Сувалкаўскага калідора.

Далейшыя планы вагнераўцаў

Дзяўчына паспрабавала даведацца пра далейшыя планы вагнераўцаў. На заўвагу аб тым, што па тэлевізары было сказана, што наёмнікі ў Беларусі толькі да 1 жніўня, баец адказаў: 

«Так мы ў Польшчу пойдзем для задачы. Пакуль цішыня. Не рохкаюць», — і адмовіўся ад далейшых каментароў.

Карэспандэнтка распавяла пра тое, што паралельна з размовамі вёўся маніторынг чатаў жонак і маці вагнераўцаў, якія адправіліся ў Беларусь. Па выніках тыднёвага прагляду сацыяльных сетак, як сцвярджае выданне, у байцоў было тры сцэнары: адправіцца ў адпачынак і потым вярнуцца ў ПВК, скончыць кантракт заўчасна ці застацца ў Беларусі ў чаканні новых заданняў (часцей за ўсё размовы ішлі пра краіны Афрыкі і Польшчу).

Чытайце яшчэ:

Прыгожын заявіў, што «Вагнер» спыніў набор наймітаў

Вагнераўцы пачалі трэніраваць у Беларусі падраздзяленні механізаваных брыгад — Мінабароны

«Тушонкі з'елі больш, чым за ўсё жыццё». У чатах сваякоў вагнераўцаў расхвальваюць умовы, у якіх яны жывуць у Беларусі

Каментары24

  • Дмитрий Исаакович Гейлер
    01.08.2023
    "жених приехал!"
  • Blaine Dyer
    01.08.2023
    убийцам, садистам и педофилам - гражданство вне очереди. все к этому шло с 10 июля 1994 года.
  • не такі як ёсць
    01.08.2023
    Ну так, і прыгонных яшчэ пару дзясяткаў і па вёсачцы кожнаму, каб адпачыць на пенсіёне

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?8

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

У лістападзе ў беларусаў будуць вялікія выходныя

Як будуць выглядаць балгарскія еўра?3

Жыхарка Вільні не можа нармальна карыстацца банкамі — яна цёзка намесніцы дырэктара падсанкцыйнага завода ў Рагачове3

Памёр акцёр, які граў дэпутата Віталя Наліўкіна ў сатырычных скетчах6

Крамы «Востраў чысціні» зноў адкрываюцца1

Запечаны інжыр — рэцэпт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?8

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →