Галкіпер «ПСЖ» Рыка схуднеў больш чым на 20 кг і рызыкуе больш не вярнуцца на поле
Кожны тыдзень галкіпер пасля няшчаснага выпадку ў канцы мая і комы губляў каля 30% мышачнай масы.
Другі галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка, які знаходзіўся ў коме праз няшчасны выпадак, рызыкуе больш не вярнуцца на поле, як паведамляе Championat.com са спасылкай на The Athletic.
Футбаліста ў наступныя два тыдні могуць выпісаць з бальніцы, аднак ён схуднеў больш чым на 20 кг. Кожны тыдзень галкіпер губляў каля 30% мышачнай масы.
Імаверна, Рыка больш не зможа вярнуцца ў прафесійны футбол.
Рыка 27 мая пасля перамогі «ПСЖ» у чэмпіянаце Францыі зваліўся з каня на поўдні Іспаніі і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Севільі, дзе ў яго дыягнаставалі кровазліццё ў мозг.
Пазней прадстаўнікі брамніка паведамілі, што з гульцом адбыўся няшчасны выпадак праз тое, што ў яго ўрэзаліся фурманка з мулам і канём, які ўцёк. Серхіа накіроўваўся ў гарадок Эль-Росіа ў якасці пілігрымкі пасля перамогі «ПСЖ» у чэмпіянаце Францыі.
9 чэрвеня яго паўторна ўвялі ў медыкаментозную кому пасля пагаршэння стану, а 19 чэрвеня жонка паведаміла, што Рыка выйшаў з комы і пачаў пазнаваць родных.
Каментары