Грамадства99

Беларускаму кубінцу Раберта Вальдэсу Касануэва не далі статус уцекача ў Літве. Цяпер яму патрэбная наша дапамога

Кубінец Раберта Вальдэс Касануэва, які 30 гадоў пражыў у Беларусі, а ў 2020 годзе актыўна падтрымаў нашы пратэсты, не змог атрымаць статус уцекача ў Літве. Ні ў Беларусь, ні на Кубу па зразумелых прычынах ён вярнуцца не можа, таму хоча змагацца за свае правы, але без дапамогі яму будзе цяжка.

Гісторыя Раберта Вальдэса Касануэва пару гадоў таму была дастаткова гучная, пра яе шмат пісалі медыя. 

Раберта затрымалі 8 лістапада 2020 года падчас аднаго з пратэсных маршаў, а потым больш за год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі ў жахлівых умовах.

На гістарычнай радзіме, на Кубе, Касануэва таксама можа пагражаць небяспека, бо ён неаднаразова крытычна публічна выказваўся пра тое, што там адбываецца. Таму да апошняга ён хоча змагацца за сваё права застацца ў Еўропе.

«Велізарная перавага дэмакратыі, а Літва, безумоўна, дэмакратыя, у тым, што ты можаш аспрэчыць рашэнне дзяржавы ў судзе і даказаць, што ты маеш рацыю. Я ўпэўнены ў тым, што гэта якраз той выпадак. Раберта просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць сродкі на іміграцыйнага адваката, каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве», — напісаў у фэйсбуку кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак.

Падтрымаць Раберта на BYSOL можна тут. Палова ад неабходных 1900 еўра, дарэчы, ужо сабраная.

Чытайце таксама:

Дэпартаваны з Беларусі кубінец дабраўся да Літвы

«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны

Кубінцу, які ўдзельнічаў у пратэстах, пагражае дэпартацыя з Беларусі і турма на радзіме

Каментары9

  • Майя
    07.07.2023
    Есть добрыя адвакаты ў Чырвоным крыже, іх офіс знаходзяцца ў ТЦ "Еўропа" у Вільні. Дапамагаюць бесплатна і вельмі дасведчаныя ў пытаннях па атрыманню статуса ўцекача і па міжнароднай абароне
  • Паляшук
    07.07.2023
    Нейкае байсол-шоў зноў! Паехаў бы ў Польшчу наш дарагі Раберта - там усё хутка яму выдадуць.
    Пісалі ж: Летува баіцца людзей з Беларусі, бо шмат пытаньняў наконт Вільні і ВКЛ узнікае!
  • Ын
    07.07.2023
    Еще тогда запомнилась его история. По его поступкам этот кубиненец в сто раз больший беларус, чем большинство из нас.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →