Расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі фатаграфіі вобразаў, якія Прыгожын нібыта выкарыстоўваў за межамі Расіі
У сеціве з'явіліся фатаграфіі Прыгожына ў розных вобразах.
У каналах пішуць, што гэта вобразы Прыгожына, якія ён выкарыстоўваў для працы ПВК «Вагнер» за мяжой: супрацоўнік міністэрства абароны ў Судане, старшы лейтэнант з Бенгазі, памочнік дыпламата з Абу-Дабі, палкоўнік з Трыпалі, гандляр з Сірыі, палявы камандзір.
Фота, імаверна, былі здабытыя падчас ператрусаў у кватэрах і офісах, звязаных з Прыгожыным.
Каментары