Грамадства33

Стала вядома, калі адкрыюць падземны пераход каля «Дана Мол»

У Мінску працягваюць будаваць падземны пешаходны пераход пад праспектам Незалежнасці, які злучыць вуліцы Каліноўскага і Кірылы Тураўскага. 

Праект змен гэтай тэрыторыі падзелены на дзве чаргі: першая — будаўніцтва перахода, а другая складаецца з комплекснага добраўпарадкавання сквера на вуліцы Каліноўскага.

Генпадрадчыкам будаўніцтва перахода выступае «Метрабуд».

— Па падземным пераходзе працы выкананы арыенціровачна на 50%, засталося прабурыць тры гарызантальныя свідравіны, пасля чаго каркас перахода будзе скончаны. З ліпеня плануем пачаць выманне грунту і пракладваць камунікацыі. На падыходах працы таксама вядуцца, маналітныя знаходзяцца ў завяршальнай стадыі, — распавёў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў «Мінск-Навінам».

Ён сказаў, што арыенціровачная дата ўводу аб'екта ў эксплуатацыю — верасень 2023 года.

А вось добраўпарадкаванне сквера на Каліноўскага ўжо выканана. Там заменена пакрыццё галоўнай алеі, мадэрнізавана сістэма вулічнага асвятлення, устаноўлены дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, арганізаваны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў і выязнога гандлю.

Каментары3

  • Улад
    25.06.2023
    Пакуль што ўсё выглядае так, як быццам выхад на вуліцу Каліноўскага будзе толькі на бок Усходніх могілак. Я памыляюся?
  • Kotya
    25.06.2023
    Улад, вроде как да. И на другую сторону где строят магнит минска 
  • Пихто
    25.06.2023
    Смысл? Глубоко?

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →