Міністэрства абароны Расіі апублікавала зварот да байцоў ПВК «Вагнер».
«Вас падманам уцягнулі ў злачынную авантуру Прыгожына для ўдзелу ва ўзброеным мяцяжы. Многія вашы таварышы з некалькіх атрадаў ужо ўсвядомілі сваю памылку, звярнуўшыся па дапамогу, каб бяспечна вярнуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі», — зазначае Мінабароны Расіі.
Такая дапамога з нашага боку ўсім, хто звярнуўся, ужо аказаная, сцвярджае ведамства.
«Просім праявіць разважлівасць і хутчэй выйсці на сувязь з прадстаўнікамі Мінабароны Расіі ці праваахоўных органаў. Мы гарантуем усім бяспеку», — гаворыцца ў звароце.
Каментары