Мова1212

НІШО будзе! З’явіўся адкрыты слоўнік беларускага слэнгу, які можа дапоўніць кожны

Актывісты стварылі анлайн-слоўнік «НІШО», у якім, паводле задумы, будуць збірацца сучасныя беларускія словы, слэнг гарадскіх і сельскіх супольнасцяў, прафесійны жаргон, а таксама старыя словы, якія набываюць новы сэнс у сучасным кантэксце. 

НІШО: Твая мова — твае правілы

Праект стварыў актывіст Міхаіл Волчак са сваёй невялікай валанцёрскай камандай дызайнераў і праграмістаў. Ідэя ўзнікла восенню 2022 года на першым хакатоне digital-рашэнняў «Культурны код», які праводзіўся Беларускай радай культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius.

Слова «Нішо», якое ўзята ў якасці назвы слоўніка, на заходнепалескім дыялекце азначае «нешта». Яно выбрана, відаць, невыпадкова, бо сам Волчак займаўся пчалярствам у палескай вёсцы.

У адрозненне ад іншых слоўнікаў, ствараць яго будуць не лінгвісты ці прафесійныя літаратары, а простыя людзі: адмыслоўцы ў розных галінах, падлеткі, блогеры, журналісты, наогул любы, хто штодзённа карыстаецца мовай. Каб пачаць дадаваць словы, дастаткова проста зарэгістравацца. Тым не менш каманда шукае гіка-лінгвіста, які дапаможа праекту ў зборы слоў і мадэрацыі кантэнту.

Прыклад слоўнікавага азначэння

Як тлумачыць стваральнік сайта, «слэнг можа быць прафесійны, гарадскі, узроставы, рэгіянальны, сельскі, субкультурны, наогул [кажучы], любы, якому, вы лічыце, варта быць у беларускай мове».

«Ваша мова — вашы правілы. І тады дакладна нішо будзе!» — тлумачаць стваральнікі сайта. 

Падобныя праекты існуюць і для іншых моў. Найбольш вядомы — анлайн-слоўнік моладзевых слоў і фраз англійскага слэнгу Urban Dictionary, створаны яшчэ ў 1993 годзе, які змяшчае больш за сем мільёнаў слоўнікавых азначэнняў. Матэрыялы на ім таксама рэдагуюцца валанцёрамі і ацэньваюцца наведвальнікамі сайта.

Каментары12

  • Старобілорус
    14.06.2023
    Выдатно. Подыйшол час его заполніть старобілорускім слэнкгом.
  • ЯНКА
    14.06.2023
    кніжны чарвяк, вывучыце напачатку, што значыць слова «зараз» і чым яно адрозьніваецца ад слова «цяпер».
  • кніжны чарвяк
    14.06.2023
    ЯНКА, запрашаю вас адрэдагаваць адпаведны артыкул Вікіслоўніка. Калі не знойдуцца кампетэнтныя валанцёры з Беларусі, то гэта замест іх не зробіць ніхто.

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Галоўнае
Усе навіны →