Сілавікі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава. Відэа з ім з'явілася ў блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале, паведамляе «Медыязона».
Па якім артыкуле затрыманы Гусараў і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома.
«Маю асобу праверылі, праверылі ўсе допісы ў сацыяльнай сетцы. Знайшлі стрымы з выбараў, забароненыя фатаграфіі, рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі» паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь», — гаворыць на камеру Гусараў.
Маркетынгавае агенцтва Gusarov аказвае паслугі ад маркетынгавых кансультацый да digital-прасоўвання.
Каментары