Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў на надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю.
Эскіз манумента распрацаваны вядомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць 12,5 тысячы рублёў.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян узяць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.
Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта і кожнае ахвяраванне.
Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) памёр у эвакуацыі ў казахстанскім Уральску 3 лістапада 1941 года. Там і быў пахаваны. У 2020 годзе адбылося перапахаванне ў Мінску на Усходніх могілках.
Каментары