Прапагандыст вядзе там «аўтарскую перадачу».
На канале расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ў Rutube (на YouTube ягоныя каналы заблакавалі) цяпер новы вядучы — беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак.
«Гэта будзе праграма аб Саюзнай дзяржаве, аб Беларусі і аб тым, як мы разам пераможам нашых ворагаў», — анансаваў Азаронак.
Першым запрошаным госцем у яго эфіры стаў Вадзім Гігін.
У сваіх перадачах Азаронак звычайна абражае прыхільнікаў дэмакратычнага руху, падтрымлівае баявыя дзеянні Расіі ва Украіне і рэпрэсіі, учыненыя лукашыстамі ў Беларусі, і пяе славаслоўі Лукашэнку.
YouTube неаднаразова выдаляў каналы прапагандыста.
Азаронка ўключылі ў камісію па вяртанні. Таксама ён увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі».
Каментары