дапоўнена іншай версіяй
У другі раз за два дні загарэўся Ільскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі
Беспілотнік зноў атакаваў Ільскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі раніцай 5 мая, паведамляе Baza. Дрон ударыў па адной з установак, пасля чаго пачаўся пажар. Пазней з'явілася іншая версія: на заводзе адбылося самаўзгаранне.
Па адной з версій, дрон ударыў па адной з установак, пасля чаго пачаўся пажар. Інфармацыі аб пацярпелых няма.
Пазней з'явілася іншая версія: на заводзе адбылося самаўзгаранне на месцы ранейшага пажару.
Нагадаем, што ноччу 4 мая беспілотнікі нанеслі ўдар па рэзервуары Ільскага НПЗ. Пажар гасілі некалькі гадзін. Згарэлі тысячы тон паліва.
Каментары